bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 26
Acts 26
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
1
Агрыппа-ж прамовіў да Паўлы: Дазваляецца табе гаварыці аб сабе. Тады Паўла, выцягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца:
2
Цару Агрыппа, я лічу сябе шчасьлівым, прыступаючы сягоньня перад Табою да абароны ад усяго, у чым вінавацяць мяне Жыды,
3
бо ты найлепш ведаеш усе звычаі Жыдоўскія ды спрэчкі. Дык прашу цябе выслухаць мяне вялікадушна.
4
Усенькае жыцьцё маё ад малых год, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерузаліме, ведаюць усе Жыды,
5
знаючы мяне здаўна (калі-б захацелі сьведчыць), што я, як Фарысэй, жыў паводле найдасканальшае навукі веры нашае.
6
I вось цяпер я стаю, як падсудны, за надзею на абяцаньне, данае айцом нашым ад Бога,
7
асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзень бязупынна. За гэту надзею й абвінавачываюць мяне Жыды, о цар Агрыппа!
8
Што? Вам здаецца непадобным да веры, што Бог ускрашае ўмершых?
9
Дый мне яно здавалася, што я павінен шмат зрабіць супраць іменьня Ісуса Назарэя,
10
і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой.
11
I па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў зьневажаць; і, цераз меру разьярыўшыся проці іх, перасьледаваў іх навет і па чужых местах.
12
Ды з гэтым ідучы ў Дамаск, маючы ўладу й даручэньне ад архірэяў,
13
я ў палудзень, о цар, убачыў на дарозе сьвятло з неба, ярчэйшае за зьяньне сонца, якое асьвяціла мяне й тых, што йшлі са мной.
14
I, як усе мы паваліліся на зямлю, я пачуў голас, які прамовіў да мяне, гаворачы па-жыдоўску: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш мяне? Цяжка табе перці проці ражна.
15
Я-ж сказаў: Хто Ты, Госпадзе? Ён жа сказаў: Я Ісус, якога ты парасьледуеш;
16
але падыйміся й стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб зрабіць цябе слугой ды сьведкай таго, што ты бачыў і што адкрыю табе,
17
бяручы цябе з народу й ад паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе,
18
каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад цемры да сьвятла й ад улады шатана да Бога, ды праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзел сярод пасьвячоных.
19
Дзеля гэтага, цару Агрыппа, я не супрацівіўся зьяве нябеснай,
20
але абвяшчаў сьпярша жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсенькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня.
21
За гэта Жыды, схапіўшы мяне ў храме, памыкаліся забіць мяне.
22
Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьведчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як што гаварылі Прарокі й Майсей, што мае стацца:
23
што Хрыстос мусіць быць замучаны і, Першы з уваскрасеньня ўмершых, мае абвясьціць сьвятло народу й паганам.
24
Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шалееш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябе да шалу.
25
А той кажа: Не шалею, вяльможны Фэсьце, а кажу словы праўды й мудрасьці;
26
бо ведае гэта цар, перад якім і гавару сьмела, бо ведаю, што нішто з гэтага перад ім не ўтаілася: не ў закуцьці-ж яно дзеялася.
27
Ці верыш ты Прарокам, цару Агрыппа? Ведаю, што верыш.
28
Агрыппа-ж сказаў да Паўлы: Ты чуць-што не ўгаварыў мяне стацца Хрысьціянінам!
29
Паўла-ж сказаў: Маліў бы я Бога, каб хутка, ці ня хутка, ня толькі ты, але й усе, што слухаюць мяне сягоньня, сталіся такімі, як і я, па-за гэтымі путамі.
30
I, як сказаў ён гэтае, устаў цар і стараста й Вэрніка, дый тыя, што з імі сядзелі,
31
і, адыйшоўшыся ў бок, гутарылі паміж сабою, кажучы: што чалавек гэты ня робіць нічога, вартага сьмерці або путаў.
32
Агрыппа сказаў Фэсту: Можна-б было звольніць гэтага чалавека, калі-б не паклікаўся на Кесара.
← Chapter 25
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 27 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28