bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 17
Acts 17
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
1
Прайшоўшы-ж праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Фессалоніку, дзе была Жыдоўская сынагога.
2
I Паўла, паводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі із Пісаньня,
3
даводзячы й паказуючы, што Хрысту належала цярпець і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу.
4
I некаторыя з іх уверавалі і далучыліся да Паўлы й Сілы: вялікая грамада веручых Грэкаў, дый жанок важнейшых ня мала.
5
Няверуючыя-ж Жыды, праз завісьць, назьбіраўшы нейкіх нягодных бадзяк ды ўчыніўшы таўпу, збунтавалі места. I, падыйшоўшы да дому Язонавага, шукалі іх, каб весьці да народу.
6
Не знайшоўшы-ж іх, пацягнулі Язона й некаторых братоў да начальнікаў места, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтары прыйшлі і сюды,
7
а Язон іх прыняў. Усе-ж яны чыняць супраць уставаў кесаравых, кажучы, што ёсьць другі цар: Ісус.
8
I, чуючы гэта, устрывожыўся народ і начальнікі места,
9
але, узяўшы забясьпечаньне ад Язона й другіх, звольнілі іх.
10
Браты-ж зараз уначы выправілі Паўлу й Сілу ў Вэрыю. Тыя-ж, прыйшоўшы, пайшлі ў школу Жыдоў.
11
Гэтыя-ж былі больш дабрадушныя, чым у Фессалоніцы: яны прынялі слова з усей ахвотай ды кожын дзень разьбіралі Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
12
Дый многа із іх уверавалі, ды нямала й жанок Грэцкіх паважаных і мужоў.
13
Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы даведаліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ.
14
Тады браты хутка выправілі Паўлу, быццам к мору йшоў, а Сіла й Цімахвей тамака асталіся.
15
Тыя-ж, што праводзілі Паўлу, давялі яго да Афін і, узяўшы загад для Сілы й Цімахвея, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.
16
Калі-ж Паўла чакаў на іх у Афінах, узбурыўся ў ім дух ягоны, гледзячы на места, апанаванае ідаламі.
17
Дык гутарыў у сынагозе з Жыдамі й пабожнымі, а такжа на торжышчы што-дня, з кім здарылася.
18
Некаторыя-ж з філёзофаў эпікурэйцаў ды стоікаў спрачаліся з ім: адны гаварылі: Што хоча сказаць баўбатун гэты? а другія: Здаецца, прапаведуе чужых багоў, — бо абвяшчаў ім Ісуса і ўваскрасеньне Ягонае.
19
I, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можам ведаць, што гэта за новую навуку ты прапаведуеш?
20
Бо нешта чужое ўкладаеш нам у вушы; дык хочам ведаці, што гэта мае быць?
21
Усе-ж Афіняне й заходжыя чужынцы ні аб чым іншым ня рупіліся, як гаварыць ці слухаць навіны.
22
Паўла-ж, стануўшы пасярод Арэапагу, прамовіў: Мужы Афінскія, з усяго я бачу, што вы нібы асабліва набожныя.
23
Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Няведамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
24
Бог, які стварыў сусьвет і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар неба й зямлі, не ў рукатворных храмах жыве
25
і не ад рук чалавечых служэньне прыймае, быццам нечага патрабуючы, а Сам дае ўсім жыцьцё й дыханьне й усё.
26
I зрабіў з аднае крыві ўвесь род чалавечы, каб жыў на ўсенькім абліччы зямлі, вызначыўшы наперад часы й межы жыльля іхняга,
27
каб шукалі Госпада, ці не нашчупаюць Яго ды ня знойдуць, хаця Ён і недалёка ад кожнага з нас:
28
бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны.
29
Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Божства падобна да золата ці серабра або камня, выразанага здольнасьцяй і выдумкай чалавечай.
30
Дык вось, Бог, глянуўшы на часы няведаньня, прыказуе цяпер скрозь усім людзям пакаяцца:
31
бо вызначыў дзень, у які маніцца справядліва судзіць сьвет праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасеньне Яго із мёртвых.
32
Пачуўшы-ж аб уваскрасеньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалі: Паслухаем цябе аб гэтым другім разам!
33
I гэтак Паўла выйшаў спасярод іх.
34
Некаторыя-ж мужы, прыстаўшы да яго, уверавалі; між імі й Дыаніс Арэапагіт, і жанчына на ймя Дамара, і іншыя з імі.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28