bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 12
Acts 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
1
А ў тым часе падняў цар Ірад рукі, каб мучыць некаторых із царквы,
2
а Якава, брата Іонавага, дык мячом забіў.
3
I, бачучы, што гэта люба Жыдом, наважыўся ўзяць і Пятра (а былі дні праснакоў)
4
ды, злавіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, манючыся пасьля Пасхі вывясьці яго народу.
5
Гэтак вось Пятра пілнавалі ў вязьніцы; царква-ж усьцяж малілася за яго Богу.
6
Калі-ж Ірад маніўся вывясьці яго, у тую ноч Пётр спаў міжы двух жаўнераў, апутаны двума ланцугамі, ды перад дзьвярыма варта пілнавала вязьніцу.
7
I вось Ангел Гасподні стануў перад ім, і сьвятло зазьяла ў будынку. I, ткнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго ды кажа: Устань хутчэй!
8
I зваліліся з рук ягоных ланцугі. Ангел-жа сказаў да яго: Падперажыся й падвяжы пасталы твае. Зрабіў і гэта. I кажа яму: Надзень вопратку тваю і йдзі за мной.
9
I, выйшаўшы, пайшоў за ім. Ды ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, бо думаў, што бачыць прывід.
10
Абмінуўшы-ж першую варту і другую, яны падыйшлі да зялезных варотаў, што вялі да места ды самі сабой расчыніліся ім. I, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, калі Ангел зьнячэўку адстаў ад яго.
11
І Пётр, прыйшоўшы да сябе, сказаў: Цяпер ведаю запраўды, што Госпад паслаў Ангела свайго і вырваў мяне із рук Ірадавых ды з усяго, чаго ждаў народ Жыдоўскі.
12
Аглядзеўшыся-ж, пайшоў к дому Марыі, маткі Іоана, называнага Маркам, гдзе многія сабраліся й маліліся.
13
Калі-ж Пётр стукаўся ў дзьверы сенцаў, падыйшла паслухаць дзяўчынка, на ймя Рода,
14
і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла дзьвераў, але, убегшы, абвясьціла, што Пётр стаіць перад уваходам.
15
Тыя-ж сказалі да яе: Ты ашалела. Але яна казала, што гэта так. Яны-ж гаварылі: гэта Ангел ягоны.
16
Пётр жа не пераставаў стукацца. Калі-ж адчынілі, убачылі яго і здумеліся.
17
Паказаўшы-ж рукой, каб маўчалі, расказаў ім; як Госпад вывеў яго із вязьніцы. I сказаў: Павядомце аб гэтым Якава і братоў. I, выйшаўшы, пайшоў у другое месца.
18
Калі-ж настаў дзень, сярод жаўнераў узьнялася трывога вялікая: што сталася з Пятром?
19
Ірад жа, пашукаўшы ды не знайшоўшы яго, судзіў вартаўнікаў і загадаў сказьніць іх. I, перабраўшыся з Юдэі ў Кесарыю, жыў.
20
А Ірад маніўся ваяваць з Тырыйцамі й Сіданійцамі. Яны-ж, змовіўшыся, прыйшлі да яго і, скланіўшы Уласта, пасьцельніка царскага, прасілі міру, бо іхняя краіна кармілася ад царскае.
21
У вызначаны-ж дзень Ірад, апрануўшыся ў царскія шаты ды сеўшы на пасадзе, прамаўляў да іх,
22
а народ крычэў: Голас Божы, а не чалавечы!
23
Зьнячэўку Ангел Гасподні паразіў яго за тое, што не аддаў хвалы Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памер.
24
Слова-ж Божае разрасталася й памнажалася.
25
А Варнава й Саўл, споўніўшы даручэньне, пайшлі назад з Ерузаліму, узяўшы з сабой такжа Іоана, называнага Маркам.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28