bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 2
Acts 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
1
I, як канчаўся дзень Пяцідзясятніцы, усе былі аднадушна разам.
2
I зьнячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.
3
I паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным із іх.
4
I напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Сьвяты даў ім прамаўляці.
5
Былі-ж у Ерузаліме Жыды, мужы набожныя, з усякага народу пад небам.
6
Калі пачуўся гук гэты, зыйшоўся народ дый устрывожыўся: бо кожын чуў, што яны гавораць ягонай гутаркай.
7
I здумеліся ўсе і дзіваваліся, кажучы адзін аднаму: Вось усе гэтыя, што гутараць, ці-ж не Галілейцы?
8
Дык як-жа мы чуем кожын сваю гутарку, у якой урадзіліся,
9
Парфяне й Мідзяне й Эляміты, і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі й Каппадокіі, Понту і Азіі,
10
Фрыгіі й Памфіліі, Эгіпту й часьцін Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыходжыя Рымляне, Жыды й наверненыя,
11
Крыцяне ды Арабы, — чуем, што яны ґавораць нашымі языкамі аб велічы Божай?
12
I здумяваліся ўсе і ў недаўменьні гаварылі адзін да аднаго: Што-б гэта магло быць?
13
Іншыя-ж, насьмяхаючыся, казалі, што яны ўпіліся маладым віном.
14
Пётр жа з адзінаццацьма, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: Мужы ІОдэйскія і ўсе жыхары Ерузалімскія, няхай будзе вам гэта ведама, і выслухайце словы мае:
15
Бо яны не п’яныя, як думаеце: яшчэ-ж трэцяя гадзіна дня.
16
А ёсьць тое, што сказана праз прарока Іоіля:
17
I будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае цела; і будуць прарочыць сыны вашыя й дачкі вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць;
18
і на рабоў Маіх ды на рабынь Маіх выльлю ў дні гэныя Духа Майго, і будуць прарочыць.
19
I дам цуды ў небе наверсе і знакі на зямлі ўнізе, кроў і агонь і туман дымовы.
20
Сонца абернецца ў цемру і месяц у кроў перш, чым прыйдзе дзень Гасподні, вялікі й слаўны.
21
I будзе: кожын, хто прызавеціме імя Госпада, спасецца. (Іоіль 2:28-32)
22
Мужы Ізраільскія, выслухайце гэтыя словы: Ісуса Назарэя, мужа, услаўленага міжы вамі ад Бога сілаю й цудамі ды знакамі, што рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі ведаеце,
23
Яго, выданага водле азначанай рады й прадбачаньня Божага, вы ўзялі і, рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі;
24
вось, Яго Бог ускрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, бо-ж немагчыма было, каб яна Яго ўдзяржала.
25
Бо Давід кажа аб Ім: Меў я Госпада перад вачыма заўсёды: бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся.
26
Дзеля гэтага ўцешылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый цела маё супачыне ў надзеі.
27
Бо не пакікеш душы маей у пекле, дый не дасі Сьвятому Твайму бачыць тленьне.
28
Ты даў мне пазнаць пуціну жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцяй перад абліччам Тваім. (Псальм 15:8-11)
29
Мужы браты! Дайце мне сказаць вам адкрыта аб прабацьку Давідзе, што й памер, і пахован, і магіла ягоная ў нас па сягоньняшні дзень.
30
Вось, як Прарок, ды ведаючы, што Бог кляўся й прысягнуў яму з плоду паясьніцы ягонае паставіць у целе Хрыста й пасадзіць на пасадзе ягоным, (2 Царств. 7:12 Пс. 131:11)
31
ён, прадбачучы, казаў аб ускрасеньні Хрыста, што не асталася душа Яго ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла тленьня. (Пс 15:10)
32
Гэтага Ісуса ўскрасіў Бог, і ўсе мы сьведкі гэтага.
33
Вось, узьнесены правіцаю Бога ды ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён выліў тое, што цяпер бачыце й чуеце.
34
Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,
35
пакуль палажу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх.. (Пс 109:1)
36
Дык няхай-жа цьвёрда ведае ўвесь дом Ізраілявы, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Яго, гэтага Ісуса, якога вы ўкрыжавалі.
37
Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты?
38
Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня трахоў; і вазьмеце дар Духа Сьвятога.
39
Бо абяцаньне належыць вам і дзецям вашым, дый усім далёкім, колькі іх пакліча Госпад Бог наш.
40
Дый іншымі многімі словамі сьведчыў і навучаў, кажучы: Спасайцеся ад гэтага роду распуснага.
41
Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, ахрысьціліся, ды ў гэны дзень далучылася каля трох тысяч душ.
42
I трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасьці й ламаньні хлеба, ды ў малітвах.
43
I страх зьняў кожную душу, і многа цудаў ды знаменьняў дзеялася праз Апосталаў.
44
I ўсе веручыя былі разам, і ўсё ў іх было супольнае;
45
і прадавалі дабро сваё й дастаткі, і дзялілі міжы ўсіх, як каму трэба было.
46
І, кожын дзень аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хлеб у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастаце сэрца,
47
слаўлючы Бога й маючы ласку ў усяго народу. Госпад жа што-дня дадаваў царкве спасаючыхся.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28