bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 28
Acts 28
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
1
Тады, выратаваўшыся, даведаліся, што востраў называецца Мэліта.
2
Варвары-ж паказалі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
3
Калі-ж Паўла, набраўшы берамя хворасту, клаў на агонь, ад жару выйшла яхідна й павісла на руцэ ў яго.
4
Варвары, угледзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалавек гэты — душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не дае.
5
Але ён, абтросшы гада ў агонь, не дазнаў нічога благога.
6
Яны-ж чакалі, што ён пачне пухнуць, ці ўраз упадзе няжывы. Паждаўшы-ж доўга і бачучы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думкі й казалі, што ён Бог.
7
Навакол-жа таго месца былі землі першака вострава на ймя Публія, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна ўгашчаў.
8
I сталася, што бацька Публія ляжаў хворы на гарачку й жывот. Паўла, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, узлажыў на яго рукі й аздаравіў яго.
9
Калі-ж гэта сталася, і другія хворыя на востраве прыходзілі і былі аздароўлены.
10
Дык выяўлялі нам вялікую пашану, а, як мы адплывалі, надавалі, што трэба было.
11
Цераз тры месяцы вырушылі мы на Александрыйскім караблі, пад назовам Дыаскуры, што зімаваў на востраве,
12
і, прыплыўшы ў Сіракузы, прабылі тры дні.
13
Вырушыўшы стуль, прыплылі мы ў Рэгію; і, як цераз дзень узьняўся паўдзённы вецер, дык на другі дзень прыйшлі ў Путэолі,
14
дзе знайшлі братоў і былі запрошаны імі пабыць сем дзён; ды гэтак прыйшлі ў Рым.
15
I стуль браты, пачуўшы аб нас, павыходзілі нам насустрэчу да Аппіявае плошчы й Трох Гасьцініц. Пабачыўшы іх, Паўла, падзякаваўшы Богу, акрыяў.
16
Калі-ж мы ўвайшлі ў Рым, сотнік здаў вязьняў ваяводзе; Паўле-ж дазволілі жыць у сябе з жаўнерам, што яго пілнаваў.
17
I сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.
18
Яны, распытаўшы мяне, хацелі мяне звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне ня было.
19
Калі-ж Жыды супрацівіліся, дык я быў прымушаны паклікацца на Кесара, але не затым, каб меўся ў чым вінаваціць мой народ.
20
Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне ў путы гэтыя.
21
Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табе не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табе нічога благога.
22
Ды хочам пачуць ад цябе, як ты мысьліш; бо аб гэрэзіі гэтай ведама нам, што ўсюды працівяцца ей.
23
I, назначыўшы яму дзень, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. I ад ранку да вечара выкладаў ім, сьведчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсеявага і Прарокаў.
24
I адны былі перакананы словамі ягонымі, другія-ж ня верылі.
25
I, не згаджаючыся міжы сабою, пайшлі, калі Паўла сказаў адно слова: Добра сказаў да айцоў нашых Дух Сьвяты праз Прарока Ісаю, мовячы:
26
Ідзі да народу гэтага і скажы: Слыхам пачуеце, ды не зразумееце; і, відзячы, глядзець будзеце, ды ня ўбачыце;
27
бо загрубела сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх. (Ісая 6:9-10)
28
Няхай-жа будзе вам ведама, што паганам паслана спасеньне Божае, яны-ж і пачуюць.
29
I, як ён гэта сказаў, Жыды выйшлі, крэпка спрачаючыся між сабою.
30
Паўла-ж цэлыя два гады жыў у нанятай ім гасподзе і прымаў усіх, што прыходзілі да яго,
31
абвяшчаючы царства Божае ды з усей адвагай без перашкоды навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28