bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 5
Acts 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
1
Адзін муж, на імя Ананія, з жонкай сваёй Сафіраю прадаў маемасьць сваю
2
ды прыхаваў із цаны, з ведама жонкі сваёй, і, прынесшы нейкую частку, палажыў к нагам Апосталаў.
3
Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб ашукаці Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю?
4
Ці-ж не тваё было, што ты меў, дый праданае ці-ж не ў тваей моцы было? Дзеля чаго паклаў ты дзела гэтае ў сэрцы сваім? Ты ашукаў не людзей, а Бога.
5
Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў бяз духу. I вялікі страх зьняў усіх, што чулі гэта.
6
I дзяцюкі, устаўшы, узялі яго ды, вынесшы, пахаранілі.
7
Сталася-ж гадзіны цераз тры пасьля гэтага, прыйшла й жана ягоная, ня ведаючы, што здарылася.
8
I прамовіў да яе Пётр: Скажы мне, ці за гэтулькі аддалі вы зямлю? Яна-ж сказала: Але, за гэтулькі.
9
Дык Пётр сказаў да яе: Дзеля чаго змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось ля дзьвераў стопы тых, што пахавалі мужа твайго; яны вынясуць і цябе.
10
Дык яна ўраз павалілася да ног ягоных і аддала душу. А дзяцюкі, што ўвайшлі, знайшлі яе няжывую ды, вынесшы, пахавалі ля мужа яе.
11
I вялікі страх зьняў усю царкву дый усіх, што чулі аб гэтым.
12
Рукамі-ж Апосталаў рабілася многа знакоў ды цудаў у народзе (і былі аднадушныя ўсе ў сенях Салямонавых,
13
з рэшты-ж ніхто не адважаўся далучыцца да іх; ды народ іх высака стаўляў, —
14
і ўсё балей прыбывала веруючых у Госпада, множства мужчын ды жанчынаў);
15
дык выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцелях і ложках, каб пры праходзе Пятра хоць цень ягоны ацяніў каго з іх.
16
I зыходзілася ў Ерузалім з акалічных местаў множства людзей, нясучы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, дый усе яны аздараўляліся.
17
I, паўстаўшы, архірэй і ўсе, што былі з ім, тагачасная гэрэзія Саддукейская, напоўніліся зайздрасьцяй
18
і палажылі рукі свае на Апосталаў ды пасадзілі іх у вязьніцу грамадзкую.
19
I Ангел Гасподні ўначы адамкнуў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:
20
Ідзеце ды, стаўшы, кажэце ў царкве да народу ўсе словы жыцьця гэтага.
21
Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі нараніцы ў храм і навучалі. Прыйшоўшы-ж архірэй і тыя, што з ім, склікалі сынэдрыон і ўсю старшызну сыноў Ізраілявых ды паслалі ў вязьніцу прывясьці іх.
22
Слугі-ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, расказалі, мовячы:
23
Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную вельмі крэпка, і варта вонках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі.
24
Калі-ж пачулі словы тыя сьвяшчэньнік і начальнік варты царкоўнае ды архірэі, дык сумляваліся аб іх, што-б гэта сталася?
25
I нехта, прыйшоўшы, расказаў ім, кажучы: Што вось мужы, якіх вы кінулі ў вязьніцу, стаяць у храме й навучаюць народ.
26
Тады пайшоў начальнік варты з слугамі ды прывёў іх, але бяз прымусу, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.
27
I, прывеўшы, паставілі іх перад радай; і запытаўся ў іх архірэй, кажучы:
28
Ці не забаранілі мы вам крэпка навучаць у імя гэтае? I вось вы напоўнілі Ерузалім навукай вашай ды хочаце ўзьвясьці на нас кроў чалавека гэнага.
29
I, адказваючы, Пётр ды Апосталы сказалі: Больш трэба слухацца Бога, чым людзей.
30
Бог айцоў нашых падняў Ісуса, якога вы забілі, павесіўшы на дзераве.
31
Яго Бог правіцай сваёй узвысіў на Павадыра й Спаса, каб даць Ізраілю пакаяньне й адпушчэньне грахоў.
32
I сьведкі Яго на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго.
33
Тыя-ж, слухаючы, ажно лопаліся ды радзіліся, каб пазабіваць іх.
34
Устаўшы-ж адзін у сынэдрыоне, фарысэй, на імя Гамаліэль, вучыцель закону, паважаны ўсім народам, загадаў на часіну вывясьці Апосталаў
35
ды сказаў ім: Мужы Ізраільскія, разважце з сабою аб людзях гэтых, што маеце зрабіць.
36
Бо перад гэтымі днямі паўстаў быў Тэўда, кажучы, што ён ёсьць нехта, і да яго прыстала на лік каля чатырох сот людзей; ён забіты, і ўсе, што слухаліся яго, разыйшліся й абярнуліся ў нішто.
37
Пасьля яго ў дні сьпісаваньня паўстаў Юда Галілеянін ды пацягнуў за сабою даволі народу; дый той пагіб, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся.
38
I цяпер кажу вам: пакіньце гэтых людзей і дайце ім волю; бо, калі ад людзей рада гэтая ці дзела гэтае, дык змарнее,
39
а калі ад Бога, дык ня здолееце зьніштожыць яго, дый каб самі ня сталіся змагарамі проці Бога.
40
Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы Апосталаў, пабіўшы, загадалі не гаварыць аб імі Ісуса ды звольнілі іх.
41
Тыя-ж пайшлі ад аблічча сынэдрыонавага, радыя, што сталіся годнымі зьняважэньня за імя Ягонае,
42
ды кожын дзень у храме й дома ня кідалі навучаць і абвяшчаць пра Ісуса Хрыста.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28