bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 19
Acts 19
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
1
I сталася, як Апальлёс быў у Карыньце, што Паўла, прайшоўшы вышэйшыя краіны, зайшоў у Эфэс. Знайшоўшы-ж некаторых вучняў,
2
сказаў да іх: Ці, увераваўшы, прынялі вы Духа Сьвятога? Яны-ж сказалі яму: Але-ж мы й ня чулі, што існуе Сьвяты Дух.
3
I сказаў да іх: Дык у штож вы хрысьціліся? Яны-ж сказалі: У хрышчэньне Іоанавае.
4
Паўла-ж сказаў: Іоан хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы народу, каб уверавалі ў Таго, што йдзе за ім, знача ў Ісуса Хрыста.
5
Пачуўшы-ж, яны ахрысьціліся ў імя Госпада Ісуса.
6
I, як узлажыў Паўла рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і пачалі гаварыць языкамі ды прарочыць.
7
Было-ж усіх каля дванаццацёх мужоў.
8
Увайшоўшы-ж у сынагогу, адважна прамаўляў, вядучы ў працягу трох месяцаў гутаркі й даводзячы аб царстве Божым.
9
А як некаторыя закамянелі й ня верылі, зьневажаючы шлях (Гасподні) перад народам, дык, пакінуўшы іх, аддзяліў вучняў і кожын дзень гутарыў у школе нейкага Тырана.
10
Дзеялася-ж гэта два гады, і гэтак чулі слова Госпада Ісуса ўсе жыхары Азіі, Жыды і Грэкі.
11
І Бог немалыя цуды рабіў рукамі Паўлы,
12
так, што хусткі й паясы ад цела ягонага на хворых ускладалі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі із іх.
13
Дый некаторыя з вандроўных шаптуноў Жыдоўскіх пачалі над апанаванымі злым духам называць імя Госпада Ісуса, мовячы: Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Паўла.
14
Былі-ж нейкія сямёра сыноў Скевы, архірэя Жыдоўскага, якія рабілі гэта.
15
I злы дух, адказваючы, сказаў: Ведаю Ісуса, дый Паўлу ведаю; а вы хто будзеце?
16
I чалавек, што ў ім быў злы дух, накінуўшыся на іх і перамогшы іх, меў гэткую сілу над імі, што яны голыя й параненыя ўцяклі з гэнага дому.
17
Гэта сталася ведама Жыдом і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і страх напаў на іх на ўсіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.
18
Багата-ж із тых, што ўверавалі, прыходзілі вызнаваючы й апавядаючы ўчынкі свае;
19
і даволі з тых, што чынілі чары, папрыносіўшы кнігі свае папалілі іх перад усімі; і, палічыўшы цану іх, знайшлі пяцьдзесят тысячаў серабра.
20
3 гэткай сілай расло й крапчэла слова Гасподняе.
21
Калі-ж гэта споўнілася, Паўла пастанавіў у духу йсьці ў Ерузалім, прайшоўшы праз Македонію і Ахею, ды сказаў: Пабываўшы там, трэ’ мне й Рым пабачыць.
22
Паслаўшы-ж у Македонію двух прыслужнікаў сваіх, Цімахвея й Эраста, сам астаўся часова ў Азіі.
23
Пад гэны-ж час узьнялася трывога немалая аб шлях (Гасподні):
24
бо нехта, на ймя Зьмітра, што рабіў сярэбраныя храмы Артэміды й даваў рамесьнікам немалы заработак,
25
сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў гэтага дзела, сказаў: Мужы, вы ведаеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт;
26
бачыце-ж і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але й блізу па ўсей Азіі гэны Паўла, пераканаўшы, багата народу адвярнуў, кажучы, што няма багоў рукатворных.
27
А гэта ня толькі пагражае ўпадкам нашаму рамяслу, але й тым, што храм вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, ды зьніштожыцца веліч тае, якую паважае ўся Азія і ўвесь сьвет.
28
Пачуўшы-ж і напоўніўшыся страхам, яны закрычэлі, мовячы: Вяліка Артэміда Эфэская!
29
I ўсё места напоўнілася ўзварушэньнем; і, захапіўшы з сабой Гайя й Арыстарха, Македонцаў, што вандравалі з Паўлам, кінуліся аднадушна ў тэатр.
30
Калі-ж Паўла хацеў выйсьці да народу, вучні не пазволілі яму.
31
Дый некаторыя із начальнікаў Азійскіх, што былі прыяцелямі яго, паслалі да яго прасіць, каб ня йшоў у тэатр.
32
Адны-ж крычэлі адно, другія другое: бо сход быў бязладны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго сабраліся.
33
3 таўпы-ж выпхнулі наперад Аляксандра, якога выпіхалі Жыды. Аляксандр жа, зрабіўшы знак рукою, хацеў апраўдацца перад народам.
34
Калі-ж даведаліся, што ён Жыд, дык узьняўся крык у адзін голас, і крычэлі каля дзьвюх гадзін: Вяліка Артэміда Эфэская!
35
Усьцішыўшы-ж народ, пісар кажа: Мужы Эфэскія! Хтож ня ведае, што места Эфэс ёсьць вартаўнік храму вялікае багіні Артэміды й Дыапэта?
36
А як проці гэтага нічога сказаць нельга, дык трэ’ вам супакоіцца й нічога неразважна не рабіць.
37
Вы-ж прывялі гэтых людзей, якія ані храму не абакралі, ані багіні вашае не зьневажалі.
38
Калі-ж Зьмітра й рамесьнікі, што з ім, маюць скаргу на каго, дык судзяць судзьдзі, і старасты ёсьць: няхай адны адных пазываюць.
39
Калі-ж даходзіце нечага іншага, дык будзе разьвязана на законным сходзе.
40
Мы-ж баімося, каб не абвінавацілі нас за сягоньняшнюю разруху, бо-ж няма ніякае прычыны, каб апраўдаць гэту зборку.
41
I, сказаўшы гэта, распусьціў сабраньне.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28