bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 25
Acts 25
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 26 →
1
Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.
2
I архірэй і выдатнейшыя із Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы
3
і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, — зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.
4
Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць.
5
Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць.
6
Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, сеўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу.
7
Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць.
8
Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўскага, ані проці царквы, ані проці кесара.
9
Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе за гэта?
10
Паўла-ж сказаў: Я стаю перад кесаравым судом, дзе і трэ’ мне судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра ведаеш.
11
Калі паступаю несправядліва і ўчыніў нешта, вартае сьмерці, дык не адмаўляюся памерці; але, калі нічога таго няма, у чым мяне яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мяне. Паклікаюся на кесара.
12
Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на кесара, да кесара й пойдзеш.
13
Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.
14
Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць нейкі чалавек, пакінены Фэліксам у путах,
15
на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.
16
Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны меціме перад абліччам абвініцеляў і займець месца дзеля апраўданьня ад абвіненьня.
17
Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае сеў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалавека.
18
Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прынесьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся;
19
а мелі яны з ім нейкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб нейкім памершым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жыве.
20
Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта?
21
Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Кесара.
22
Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хацеў бы й я сам выслухаць чалавека. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.
23
Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважнейшымі мужамі места, па загаду Фэставаму быў прыведзены Паўла.
24
I кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьлед яму больш жыць.
25
Але я не знайшоў, каб ён учыніў нешта вартае сьмерці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго.
26
Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябе, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, меці што напісаць.
27
Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 26 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28