bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 4
Acts 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
1
Калі-ж яны гаварылі да народу, падыйшлі да іх сьвяшчэньнікі, і начальнік варты царкоўнае, і Саддукеі,
2
узлаваныя тым, што яны навучаюць народ ды прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне із мёртвых;
3
і палажылі на іх рукі, і аддалі іх пілнаваць да раніцы, бо быў ужо вечар.
4
Многа-ж із тых, што слухалі прамову, уверавалі; і было гэткіх. людзей лікам каля пяцёх тысячаў.
5
I сталася, нараніцы сабраліся ў Ерузалім павадыры іхнія ды старшыя й кніжнікі,
6
і Анна архірэй, і Кайяфа, і Іоан, і Аляксандр, і колькі іх было з роду архірэйскага;
7
дый, паставіўшы гэных пасярод сябе, пыталіся: Якою сілай, ці якім імем учынілі вы тое?
8
Тады Пётр, напоўніўшыся Духам Сьвятым, прамовіў да іх: Павадыры народу і старэйшыя Ізраілю!
9
Калі ў нас сягоньня дапытываюцца аб добрым учынку нядужаму чалавеку, чым ён аздароўлены,
10
дык няхай ведама будзе ўсім вам ды ўсяму народу Ізраільскаму, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэя, якога вы ўкрыжавалі, ды якога Бог ускрасіў із мёртвых, — праз Яго гэты стаіць перад вамі здаровы.
11
Ён — камень, зьняважаны вамі пры будове, што стаўся галавою вугла,
12
і ні ў кім іншым нямашака збаўленьня, бо й няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, якім бы нам спасьціся.
13
Бачучы-ж адвагу Пятра й Іоана ды ўцяміўшы, што яны людзі няўчоныя і простыя, зьдзівіліся; і пазналі іх, што былі з Ісусам.
14
Бачучы-ж стаяўшага з імі аздароўленага чалавека, не маглі нічога сказаць насупраць.
15
Дык, загадаўшы ім выйсьці з сынэдрыону, радзіліся паміж сабою,
16
кажучы: Што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо вялікі знак стаўся праз іх яўна для ўсіх, хто жыве ў Ерузаліме, і ня можам запярэчыць гэтаму.
17
Але, каб гэта больш не разыходзілася ў народзе, цьвёрда забаронім ім, каб далей не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзей.
18
I, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісусавае.
19
Пётр жа й Іоан, адказываючы ім, сказалі: Судзіце, ці справядліва перад Богам слухацца вас балей, чым Бога?
20
Мы-ж ня можам не гаварыць аб тым, што бачылі й чулі.
21
Дык яны, пагразіўшы ім, звольнілі іх, не знайшоўшы нічога, каб пакараць іх, дзеля народу; бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася.
22
Бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, з якім стаўся цуд аздараўленьня.
23
Калі-ж іх звольнілі, яны пайшлі да сваіх і абвясьцілі тое, што да іх гаварылі архірэі й старшыя.
24
Тыя-ж, пачуўшы, аднадушна паднялі голас к Богу і сказалі: Валадару! Ты Бог, што ўчыніў неба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,
25
што вуснамі Давіда, слугі Твайго, сказаў: Чаго збунтаваліся пагане, ды людзі марныя рэчы надумалі?
26
Паўсталі цары зямныя, ды князі сабраліся разам насупраць Госпада й насупраць Хрыста Ягонага.
27
Бо-ж запраўды сабраліся супраць Сына Твайго Сьвятога, Ісуса, якога Ты памазаў, і Ірад, і Пілат Понцкі з паганамі й народам Ізраільскім,
28
каб учыніць тое, чаму стацца наперад назначыла рука Твая й рада Твая.
29
I цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія і дай рабом Тваім з усей адвагай гаварыць слова Тваё
30
ды працягні руку Тваю на аздараўленьне, каб рабіліся знакі й цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса.
31
I, як памаліліся, захісталася месца тое, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе напоўніліся Духам Сьвятым ды адважна гаварылі слова Божае.
32
У грамады ж веруючых было адно сэрца й адна душа, і ніхто нічога з маемасьці сваей не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.
33
I з вялікай сілай давалі Апосталы сьвядоцтва ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
34
I ня было сярод іх нікога, хто цярпеў бы недастатак, бо хто меў зямлю ці дамы, тыя, прадаўшы, прыносілі грошы за праданае
35
і клалі к нагам Апосталаў; і кожнаму давалася тое, што яму было патрэбна.
36
Гэтак Іосія, названы Апосталамі Варнавай (што ў перакладзе знача: сын пацяшэньня), лявіт, родам Кіпрыец,
37
меўшы поле, прадаў яго і прынёс грошы ды паклаў к нагам Апосталаў.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28