bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 16
Acts 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
1
I прыйшоў ён у Дэрбу й Лістру. I вось быў тамака адзін вучань, на ймя Цімахвей, сын аднае жанчыны Жыдоўскае, веручае, і бацькі Грэка.
2
Аб ім сьведчылі браты ў Лістры й Іконіі.
3
Паўла зажадаў, каб ён з ім пайшоў; і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Жыдоў, што былі ў тых ваколіцах: бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк.
4
Калі-ж праходзілі праз месты, аддавалі ім перахоўваць уставы, пастаноўленыя Апосталамі й старшымі, што ў Ерузаліме.
5
I цэрквы крапчэлі ў веры ды ўзрасталі што-дня лікам.
6
Прайшоўшы-ж праз Фрыгію й зямлю Галятыйскую, ня даў ім Дух Сьвяты абвяшчаць слова ў Азіі.
7
Прыйшоўшы ў Мізію, маніліся йсьці ў Віфінію; і не дазволіў ім Дух.
8
Дык, прайшоўшы праз Мізію, зыйшлі ў Троаду.
9
I паказалася Паўлу ўначы зьява: нейкі муж, Македонец, стоючы, прасіў яго й мовіў: Прыходзь у Македонію й памажы нам.
10
Як жа пабачыў ён зьяву, ураз-жа памкнуліся мы йсьці ў Македонію, разумеючы, што паклікаў нас Госпад абвяшчаць ім Эвангельле.
11
Дык, вырушыўшы з Троады, мы борзда пайшлі ў Самафракію, а назаўтрае ў Нэапаль,
12
адтуль-жа ў Філіппы, што ёсьць першае места тае часьці Македоніі — калёнія. I былі мы ў гэтым месьце некалькі дзён.
13
А ў дзень суботні выйшлі мы за места к рацэ, дзе звычайна адбывалася маленьне, і, пасеўшы, прамаўлялі да сабраных жанчын.
14
I слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з места Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яе, каб зважала на прамову Паўлы.
15
Калі-ж ахрысьцілася яна й дом яе, прасіла нас, мовячы: калі вы прызналі мяне вернай Госпаду, дык увайдзеце ў дом мой ды жывеце. I прымусіла нас.
16
Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая мела вешчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім.
17
Яна, ідучы за Паўлам і намі, закрычэла, мовячы: Людзі гэтыя — рабы Госпада Найвышэйшага; яны абвяшчаюць нам шлях да збаўленьня!
18
I рабіла яна гэта шмат дзён. Паўла-ж, узлаваўшыся, павярнуўся й сказаў духу: Прыказую табе імем Ісуса Хрыста: выйдзі з яе! I выйшаў той-жа час.
19
Гаспадары-ж яе, бачучы, што прапала надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўлу й Сілу, павалаклі на плошчу да начальнікаў.
20
Прывёўшы-ж іх да ваяводаў, сказалі: Гэтыя людзі трывожаць места нашае, а яны — Жыды
21
і вучаць звычаяў, якіх нам, Рымлянам, ня сьлед ні прыймаць, ні выпаўняць.
22
I паўстаў народ проці іх, і ваяводы, сарваўшы вопраткі з іх, загадалі біць іх кіямі.
23
Даўшы-ж ім шмат удараў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы сторажу вастрожнаму крэпка пілнаваць іх.
24
Ён, дастаўшы гэткі прыказ, кінуў іх у ўнутраную вязьніцу ды ногі ім паўшчамляў у калоду.
25
Каля паўночы Паўла й Сіла маліліся й пяялі гімны Богу, і вязьні чулі іх.
26
Зьнячэўку сталася вялікае трасеньне, ажно захісталіся падваліны вязьніцы; і ўраз расчыніліся ўсе дзьверы, і ўсім апалі путы.
27
I стораж вязьніцы, прачхнуўшыся ды бачучы расчыненыя дзьверы вязьніцы, дастаўшы меч, хацеў забіць сябе, бо думаў, што вязьні паўцякалі.
28
I моцным голасам загаласіў Паўла, мовячы: Не рабі сабе нічога благога: бо ўсе мы тут!
29
Папрасіўшы сьвятла, ён убег і, дрыжучы, прыпаў да Паўлы й Сілы
30
ды, выводзячы іх вонкі, сказаў: Гаспадары! Што трэ’ рабіці мне, каб спасьціся?
31
Яны-ж адказалі: Веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой.
32
I казалі слова Гасподняе яму і ўсім хатнім ягоным.
33
I ў тую-ж гадзіну ўначы, узяўшы іх, паабмываў ім раны й ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя безадкладна.
34
Завёўшы-ж іх у свой дом, паставіў ім пачастунак і цешыўся разам з усенькім домам, што ўвераваў у Бога.
35
Як-жа настаў дзень, паслалі ваяводы слуг мескіх, кажучы: Звольніце гэных людзей.
36
I стораж вязьніцы абвясьціў словы тыя Паўлу: Прыслалі ваяводы, каб звольніць вас. Дык вось, выходзьце і йдзеце з мірам.
37
Паўла-ж сказаў да іх: Нас, грамадзян Рымскіх, бяз суду білі перад народам і кінулі ў вязьніцу, а цяпер цішком звальняюць нас? О, не: няхай самі прыйдуць ды вывядуць нас.
38
Слугі мескія пераказалі словы гэтыя ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны Рымскія.
39
I, прыйшоўшы, перапрашалі іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць места.
40
Выйшаўшы-ж з вязьніцы, прыйшлі ў Лідзію. I, бачучы братоў, навучалі іх ды пайшлі стуль.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28