bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 10
Luke 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
1
Пасьля гэтага выбраў Госпад і другіх семдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліччам Сваім у кожнае места і месца, куды Сам меўся йсьці.
2
I сказаў ім: жніво багатае, а работнікаў мала; дык прасеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.
3
Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягняvт сярод ваўкоў.
4
Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.
5
У якую-ж хату ўвойдзеце, перш кажэце: мір дому гэтаму!
6
I калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не, то да вас вернецца.
7
У доме-ж тым аставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
8
I калі прыvдзеце ў якое места, і прымуць вас, ешце, што вам дадуць;
9
і адзараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.
10
Калі-ж прыvдзеце ў якое места, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11
і пыл, што прыліп да нас ад вашага места, абтрасаем вам: аднак жа ведайце, што падыйшло да вас Царства Божае.
12
Кажу-ж вам, што Садому ў дзень той лепей будзе, чымся месту гэткаму.
13
Гора табе, Харазін! гора табе, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзеяліся ў вас, то даўно-б яны пакаяліся, седзячы ў валасяvніцы ды попелі;
14
але Тыру й Сідону лепш будзе на судзе, чым вам.
15
I ты, Капэрнаум, да неба ўзьнёсшыся, да пекла спадзеш.
16
Хто слухае вас — Мяне слухае, і хто вас цураецца, той Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца і Паслаўшага Мяне.
17
Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас дзеля іменьня Твайго.
18
Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатана, спаўшага з неба як малоньня;
19
вось даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
20
аднак жа з таго ня цешцеся, што духі вам пакараюцца; але цешцеся з таго, што іменьні вашыя запісаны на нябёсах.
21
У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала Табе, Ойча, Госпадзе неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.
22
I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне аддана Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Ацец, ня ведае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
23
I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя вочы, бачучы тое, што вы бачыце!
24
бо кажу вам, што многія прарокі й цары хацелі бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што вы чуеце, і ня слышалі.
25
I вось адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?
26
А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
27
Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.
28
Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.
29
Але ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
30
На гэтае сказаў Ісус: нейкі чалавек ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывым.
31
Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угледзіўшы яго, прайшоў міма.
32
Таксама й лявіт, быўшы на тым месцы, падыйшоў, паглядзеў і прайшоў міма.
33
Самаранін жа нейкі, ідучы, найшоў на яго і, угледзіўшы, зьлітаваўся,
34
і, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў заезд і паклапаціўся аб ім;
35
а на другі дзень, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што балей, я, вярнуўшыся, аддам табе.
36
Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?
37
Ён сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.
38
I сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, іменьнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;
39
у яе была сястра, на імя Марыя, якая села ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.
40
Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе ня рупіць, што сястра мая адну мяне пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне.
41
Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,
42
а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24