bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 12
Luke 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
1
Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.
2
Няма нічога тайнага, што ня выявілася-б, і ўкрытага, аб чым не даведаліся-б;
3
дык, што вы сказалі ў цемнаце, тое пачуеце ў сьвятле; і што гаварылі навуха ў хаце, тое будзе абвешчана на стрэхах.
4
Кажу-ж вам, другі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;
5
але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у геенну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.
6
Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ніводная з іх не забыта ў Бога.
7
А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.
8
Кажу-ж вам: усякага, хто вызнаваціме Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы вызнае перад Ангеламі Божымі;
9
а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.
10
I ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, дарована будзе, а хто блюvзьніцьме на Сьвятога Духа, таму ня будзе дарована.
11
Калі-ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:
12
бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.
13
Нехта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.
14
Ён жа сказаў таму чалавеку: хто паставіў Мяне судзіць ці дзяліць вас?
15
Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад дастаткаў яго, якія мае.
16
I сказаў ім прыповесьць: у аднага багатага чалавека быў добры ўраджай у полі;
17
і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? Некуды мне злажыць плады маі?
18
I сказаў: — вось, што зроблю: разьбяру гумны мае і пабудую большыя, і зьбяру туды ўвесь хлеб мой і ўсё дабро маё,
19
і скажу душы маёй: душа! многа дабра ляжыць у цябе на многія гадыv: еш, пі, весяліся.
20
Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?
21
Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее.
22
I сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ні дзеля цела, у што адзецца:
23
душа больш за ежу, і цела — за адзежу.
24
Паглядзіце на груганоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; наколькі ж вы лепшыя за птушак?
25
Дый хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
26
Дык вось, калі і найменшага ўчыніць ня можаце, што-ж турбуецеся аб іншае?
27
Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Салямон у ўсёй сваей славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
28
Калі-ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзявае, то тым балей вас, малаверы.
29
Дык ня шукайце-ж, што вам есьці, ці што піць, і ня турбуйцеся,
30
бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвету; ваш жа Ацец ведае, што вам гэтае патрэбна;
31
найбалей шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададуць вам.
32
Ня бойся, малое стада; бо Ацец ваш упадабаў даць вам Царства.
33
Прадавайце маемасьці вашыя і давайце міласьцівыя ахвяры. Прыгатоўвайце сабе мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзе моль не зьядае.
34
Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
35
Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя і сьветачы запаленыя;
36
і вы падобны да людзей, што чакаюць павароту гаспадара свайго з вясельля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.
37
Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і, падыйшоўшы, пачне служыць ім.
38
І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!
39
Вы ведаеце, што, калі-б ведаў гаспадар дому, у якой гадзіне прыйдзе злодзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;
40
будзьце-ж і вы гатовы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.
41
Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзе! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?
42
Госпад жа сказаў: каторы верны й разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
43
Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:
44
запраўды кажу вам, што над усёй маемасьцю сваёй паставіць яго.
45
Калі-ж слуга гэты скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачне біць слуг ды служанак, есьці й піць і ўпівацца;
46
то прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў той дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з нявернымі.
47
Слуга-ж той, які ведаў волю гаспадара свайго і ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,
48
а каторы ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. I ад кожнага, каму дадзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зыvшчуць.
49
Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і яvк хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!
50
Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і яvк Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!
51
Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.
52
Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох і двое проці трох;
53
бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі, і дачка проці маткі; сьвякроў проці нявесткі сваей, і нявестка проці сьвякрові свае.
54
Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стаецца гэтак;
55
і калі дзьме паўдзённы вецер, кажаце: сьпека будзе, і стаецца.
56
Крывадушныя! аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, яvк жа часу гэтага не пазнаецё?
57
Чаму-ж і вы па сабе самых ня судзіце, што мусіць быць?
58
Калі ты йдзеш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе кату, а кат ня ўкінуў бы цябе ў вязьніцу;
59
кажу-ж табе: ня выйдзеш адтуль пакуль не аддасі і апошняга медзяка.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24