bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 13
Luke 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 14 →
1
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Яму пра Галілеян, кроў якіх Пілат зьмяшаў з жэртвамі іх.
2
Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галілеяне былі больш грэшныя за ўсіх Галілеян, што яны пацярпелі гэткія мукі?
3
Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе так сама пагінеце.
4
Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаамская вежа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?
5
Не, кажу вам; але, калі не пакаецеся, усе таксама пагінеце.
6
I сказаў вось якую прыповесьць: нехта меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў;
7
і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яе: на што яна і зямлю займае?
8
Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я акапаю яе і абкладу гноем:
9
ці ня дасьць плоду; калі-ж не, то на той год ссячэш яе.
10
У аднэй з школаў навучаў Ён у суботу;
11
і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў меўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла выvпрастацца.
12
Ісус, угледзіўшы яе, паклікаў яе і сказаў ёй: жанчына! Ты выvзвалена ад немачы твае.
13
I ўсклаў на яе рукі; і ўраз жа выvпрасталася і пачала славіць Бога.
14
Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў народу: ёсьць шэсьць дзён, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзень суботні.
15
Але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не адвязвае кожны з вас вала свайго ці асла ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзе паіць?
16
А гэтую дачку Аўраамаву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботні?
17
I, калі гаварыў Ён гэтае, усе ворагі Яго засароміліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Яго.
18
Ён жа сказаў: да чаго падобна Царства Божае і да чаго прыраўную яго?
19
Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалавек у садзе сваім: і вырасла і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах яго.
20
Яшчэ сказаў: да чаго прыраўную Царства Божае?
21
Яно падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й палажыла ў тры меры мукі, пакуль ня скісла ўсё.
22
I праходзіў па местах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму.
23
Нехта сказаў Яму: Госпадзе! Няўжо-ж мала такіх, што спасаюцца? Ён жа сказаў ім:
24
Старайцеся ўвайсьці праз цесныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыкацца ўвайсьці ды ня здолеюць.
25
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы, стоячы вонках, пачнецё стукаць у дзьверы і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам! Але Ён скажа вам у адказ: ня ведаю вас, адкуль вы.
26
Тады пачнецё гаварыць: мы елі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.
27
Але Ён скажа: кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; адыдзеце ад Мяне ўсе, што чыняць няпраўду.
28
Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа прагоняць вон.
29
І прыдуць з усходу і захаду, і поўначы і паўдняv, і сядуць за сталом у Царстве Божым.
30
I вось ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі.
31
У гэны дзень прыйшлі некаторыя з фарысэяў і гаварылі Яму: Ідзі сабе згэтуль, бо Цябе Ірад хоча забіць.
32
I сказаў ім: пайдзеце скажэце гэтай лісіцы: вось выганяю дэманаў і аздараўляю сягоньня і заўтра, а на трэці дзень будзе мне канец.
33
Толькі-ж мушу йсьці сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузаліму.
34
Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і каменьмі закідаеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыльлі, і не хацелі.
35
Вось жа пакідаецца вам дом ваш пустыv. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: багаслаўлены, што ідзе ў імя Госпада.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24