bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 14
Luke 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 15 →
1
I сталася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі Яго;
2
і вось перад Ім зьявіўся чалавек, хворы на вадзянку.
3
I, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці дазваляvецца аздараўляць у суботу?
4
Яны маўчалі. I, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адправіў.
5
Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу?
6
I не маглі адказаць Яму на гэтае.
7
Заўважыўшы-ж, як запрошаныя выбіралі першыя месцы, сказаў ім прыповесьць:
8
Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не сядай на першае месца, каб не надарыўся хто паважнейшы за цябе спаміж запрошаных ім,
9
і каб той, што прасіў цябе і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму месца; і тады з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.
10
Але, калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе месца, каб той, што прасіў цябе, падыйшоўшы сказаў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табе пашана перад седзячымі з табою;
11
бо кожын, хто сам сябе вывышшае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвыvшаны.
12
Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абед, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі некалі, і ты не дастаў адплаты.
13
Але, калі ладзіш, заклікай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
14
I шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць табе, бо аддасца табе ў ускрасеньне праведных.
15
Пачуўшы гэтае, нехта з супачываўшых з Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хлеба ў царстве Божым.
16
Ён жа сказаў яму: адзін чалавек справіў вялікі банкет і паклікаў многіх;
17
і, калі настаў час банкету, паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: — ідзеце, бо ўжо ўсё гатова.
18
I пачалі ўсе, быццам змовіўшыся, прасіць прабачэньня. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне.
19
Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду пробаваць іх; прашу цябе, выбач мне.
20
Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.
21
I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках места і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
22
I сказаў слуга: гаспадар! сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы.
23
I гаспадар сказаў слузе: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой;
24
бо кажу вам, што ніхто з тых, што былі прошаны, не пакаштуе мае вячэры.
25
I вялікія грамады йшлі за Ім; і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:
26
Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і матку, і жану, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і самае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім;
27
і хто не нясе крыжа свайго і йдзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім.
28
Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе раней і не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,
29
каб, калі паложа фундамант і ня здолее дакончыць, усе, гледзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,
30
кажучы: гэты чалавек пачаў будаваць башту і ня мог дакончыць!
31
Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца раней, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзе на яго з дваццацьма тысячамі;
32
бо, калі не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.
33
Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць Маім вучнем.
34
Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым паправіш яе?
35
Ні ў зямлю, ні ў гной не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы слышаць, няхай слухае.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24