bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 16
Luke 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
1
Сказаў жа і да вучняў Сваіх: адзін чалавек быў багаты і меў эканома, на якога данясьлі яму, што растрачвае маемасьць яго;
2
і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш балей гаспадараваць.
3
Тады эканом сказаў сам у сабе: што мне рабіць? Гаспадар мой адыймае ад мяне кіраўніцтва домам; капаць ня здужаю, прасіць саромлюся:
4
ведаю, што зроблю, каб прынялі мяне ў дамыv сваі, калі адстаўлены буду ад эканомства.
5
I, паклікаўшы пазычальнікаў гаспадара свайго кожнага паасобку, сказаў першаму: колькі вінен гаспадару майму?
6
Той сказаў: сто мер алею. I сказаў: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят.
7
Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: сто мер пшаніцы. I сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят.
8
I пахваліў гаспадар эканома нявернага, што дагадліва ўчыніў; бо сыны веку гэтага дагадлівей за сыноў сьвятла ў родзе сваім.
9
I Я кажу вам: здабывайце сабе прыяцеляў багацьцем няправедным, каб яны, як зьбяднееце, прынялі вас у вечныя сялібы.
10
Верны ў малым і ў многім верны, а няверны ў малым няверны і ў многім.
11
Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верны, хто даверыць вам праведнае?
12
I калі ў чужым ня былі верны, хто дасьць вам вашае?
13
Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму пачне пільна служыць, а пра другога нядбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.
14
Чулі ўсё гэтае і срэбралюбы фарысэі і сьмяяліся з Яго.
15
I сказаў ім: вы паказуеце сябе праведнымі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя: бо што высока ў людзей, тое агіда перад Богам.
16
Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго.
17
Але хутчэй неба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне.
18
Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, блудзіць, і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, блудзіць.
19
Адзін чалавек быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віссон і кожны дзень раскошна банкетаваў.
20
Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўвесь у струпох;
21
і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі з стала багача, і сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго.
22
I сталася: убогі памёр і аднесены быў Ангеламі на лона Аўраамава; памёр і багач, і пахавалі яго;
23
і ў пекле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго,
24
і, загаласіўшы, сказаў: Ацец Аўраам! зьлітуйся на-да мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.
25
Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар благое; цяпер жа ён тут пацяшаецца, а ты церпіш вялікія мукі;
26
дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.
27
Тады сказаў ён: дык прашу цябе, ацец, пашлі яго ў дом айца майго,
28
бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца мучэньня.
29
Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх.
30
Ён жа сказаў: не, ацец Аўраам! Але калі хто з умершых прыйдзе да іх, пакаюцца.
31
Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, то, каліб хто і з умершых ускрос, не павераць.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24