bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 4
Luke 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
1
Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся ад Іордану і паведзены быў Духам у пустыню;
2
там сорак дзён Ён быў спакушаны ад дябла й нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці;
3
і сказаў Яму д’ябал: калі ты Сын Божы, то скажы гэтаму камню зрабіцца хлебам.
4
Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым. (Другазак 8:3)
5
I, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу,
6
і сказаў Яму д’ябал: дам Табе ўладу над усімі царствамі і славу іх, бо яна аддана мне, і я, каму хачу, даю яе.
7
Дык калі Ты паклонішся мне, то ўсё будзе Тваё.
8
Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, шатан; напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы. (Другазак 6:13)
9
I павёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на крыле царквы, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
10
бо напісана: Ангелам сваім накажа пра цябе ўсьцерагчы Цябе;
11
і на руках панясуць, каб і не даткнуўся да каменя нагою Тваёю. (Пс 90:11-12)
12
Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: не спакушай Госпада Бога Твайго. (Другазак. 6:16)
13
I, скончыўшы ўсё кушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго дачасу.
14
I вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй вакалічнай старане.
15
I вучыў Ён у школах іх і ад усіх быў слаўлены.
16
I прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, на звычаю Свайму, у дзень суботні ў школу, і ўстаў чытаць.
17
I падалі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:
18
Дух Гасподні на Мне: бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім і паслаў Мяне аздараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызваленьні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю
19
і абвяшчаць год Гасподні прыемны. (Ісая 61:1-2)
20
I, зачыніўшы кнігу ды аддаўшы служцы, сеў; і вочы ўсіх у школе былі зьвернены на Яго.
21
I Ён начаў гаварыць ім: цяпер выпаўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых.
22
I ўсе засьведчылі яму гэта і дзівіліся ласкавым словам, выходзячым з вуснаў Яго, і гаварылі: Ці не Язэпаў гэта сын?
23
Ён сказаў ім: ведама, вы скажаце Мне прыказку: лекару, вылячы Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капэрнауме.
24
I сказаў: запраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца ў бацькаўшчыне сваёй.
25
Папраўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсей зямлі;
26
і ні да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.
27
Многа таксама было пракажоных у Ізраілю пры прароку Ялісею, і ніводзін з іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыйца.
28
Пачуўшы гэтае, усе ў школе напоўніліся вялікаю злосьцю;
29
і, устаўшы, выгналі Яго вон з места і павялі на вяршыну гары, на каторай было пабудована места іх, каб скінуць Яго.
30
Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
31
I прыйшоў у Канэрнаум, места Галілейскае, і вучыў іх у дні суботы.
32
I дзівіліся з навукі Яго, бо ўладная была мова Яго.
33
I быў у школе чалавек, маючы нячыстага духа шатанскага і ён заенчыў моцным голасам:
34
Пакінь! Што Табе да нас, Ісус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.
35
Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! I дэман, кінуўшы яго сярод школы, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
36
I напаў на ўсіх вялікі страх, і разважалі між сабою: што гэта за слова такое, што ўладаю і сілаю Ён прыказвае нячыстым духам, і яны выходзяць?
37
I разьнеслася чутка аб Ім на ўсіх вакалічных мясцох.
38
Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; цешча-ж Сымонава была ў моцнай гарачцы; і прасілі ў Яго за яе.
39
I, стануўшы над ёю, пагразіў гарачцы, і пакінула яе. Яна тут жа ўстала і служыла ім.
40
Пры захадзе сонца ўсе, маючыя хворых на розныя хворасьці, прыводзілі іх да Яго; і Ён, кладучы на кожнага з іх рукі, аздараўляў іх.
41
Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім гаварыць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.
42
Калі-ж настаў дзень, Ён, выйшаўшы з дому, пайшоў у пустыннае месца, і народ шукаў Яго і, прыйшоўшы да Яго, удзержываў Яго, каб ня йшоў ад іх.
43
Але Ён сказаў ім: і другім местам павінен Я абвяшчаць добрую вестку аб Царстве Божым, бо-ж на тое Я пасланы.
44
I навучаў у школах Галілейскіх.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24