bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 6
Luke 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
1
I сталася ў суботу, першую па другім дні Пасхі, здарылася Яму праходзіць засеянымі палямі, і вучні Яго зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі.
2
Некаторыя-ж з фарысэяў сказалі ім: на што робіце тое, чаго ня можна рабіць у суботу?
3
Ісус сказаў ім у адказ: ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацеў есьці сам і быўшыя з ім?
4
як ён увайшоў у дом Божы, узяў хлебы паложаныя, якіх ня можна было есьці ні кому, апрача сьвяшчэньнікаў, і еў і даў быўшым з ім.
5
I сказаў ім: Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.
6
Здарылася-ж і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў школу і навучаць. Там быў чалавек, у якога правая рука была сухая.
7
Кніжнікі-ж і фарысэі сачылі Яго, ці не аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне проці Яго.
8
Але Ён, ведаючы думкі іх, сказаў чалавеку з сухою рукой: устань і выступі насярэдзіну. I той устаў і выступіў.
9
Тады сказаў ім Ісус: спытаюся Я ў вас: што трэба рабіць у суботу? дабро ці зло? снасьці душу ці загубіць? Яны маўчалі.
10
I, паглядзеўшы на іх, сказаў таму чалавеку: выцягні руку тваю. Ён так і зрабіў: і сталася рука яго здаровая, як другая.
11
Яны прыйшлі ў шал і гаварылі адзін да аднаго: што-б ім зрабіць з Ісусам?
12
У тыя дні ўзыйшоў Ён па гару памаліцца і прабыў усю ноч на малітве да Бога.
13
Калі-ж настаў дзень, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, каторых і назваў Апосталамі.
14
Сымона, каторага і назваў Пятром, і Андрэя, брата яго, Якава і Іоана, Піліпа й Баўтрамея,
15
Мацьвея й Хаму, Якава Алфеявага і Сымона, называнага Зілотам,
16
Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, каторы потым стаўся здраднікам.
17
I, зыйшоўшы з імі, стаў Ён на роўным месцы, і множства вучняў Яго і многа народу з усяе Юдэі і Ерузаліму і прыморскіх месцаў Тырскіх і Сідонскіх,
18
што папрыходзілі паслухаць Яго і пазбыцца хворасьцяў сваіх, як і церпячыя муку ад нячыстых духаў; і здаравелі.
19
I ўвесь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.
20
I Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае.
21
Шчасьлівыя галодныя цяпер, бо насыціцеся. Шчасьлівыя плачучыя цяпер, бо засьмяецёся.
22
Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.
23
Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая нагарода вам на нябёсах. Так паступалі з прарокамі айцы іх.
24
Наадварот, гора вам, багатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць.
25
Гора вам, перасычаныя цяпер, бо будзеце цярпець голад. Гора вам, сьмяючыяся цяпер, бо заплачаце й зарыдаеце.
26
Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць аб вас добра. Бо гэтак паступалі з фальшывымі прарокамі бацькі іх.
27
Але вам, што слухаеце, кажу: любеце ворагаў вашых, чынеце дабро ненавідзячым вас.
28
Багаслаўце праклінаючых вас і малецеся за крыўдзячых вас.
29
Удэvрыўшаму цябе па шчацэv падстаў і другую; і адымаючаму ў цябе верхнюю адзежу не перашкаджай узяць і кашулю.
30
Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад узяўшага тваё ня трэбуй назад.
31
I як хочаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы паступайце з імі.
32
I, калі люvбіце люvбячых вас, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі любячых іх любяць.
33
I калі робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі тое-ж робяць.
34
I калі пазычаеце тым, ад каторых спадзяецёся дастаць назад, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.
35
Але вы любеце ворагаў вашых, і рабеце дабро, і пазычайце, ня ждучыv нічога; і будзе вам нагарода вялікая, і будзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры і да няўдзячных і злосных.
36
Дык будзьце-ж міласэрныя, як і Ацец ваш міласэрны.
37
Не асуджайце, і ня будзеце асуджаны; дароўвайце, і вам дарована будзе;
38
давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую націсьненую, стрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мераю мераеце, такою-ж і вам адмераецца.
39
Сказаў такжа ім прыповесьць: ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?
40
Вучань ня бывае вышэй за свайго вучыцеля, але кожны будзе дасканалы, як вучыцель яго.
41
Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?
42
Ці як можаш сказаць брату твайму: брат! дай, я выму сучок з вока твайго, — калі сам ня бачыш бервяна ў тваім воку? Крывадушны! выvмі раней бервяно з твайго вока, тады ўбачыш, як выбраць сучок з вока брата твайго.
43
Няма добрага дрэва, каторае прыносіла-б благі плод; і няма благога дрэва, каторае прыносіла-б плод добры.
44
Бо ўсякае дрэва пазнаецца па плодзе яго; бо ня зьбіраюць смокваў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з шыпшыньніка.
45
Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое; бо ад перапоўненага сэрца гавораць вусны яго.
46
Што завецё Мяне: Госпадзе! Госпадзе! і ня робіце таго, што Я кажу?
47
Усякі, прыходзячы да Мяне і слухаючы словы Мае і выпаўняvючы іх, — скажу вам да каго падобны:
48
ён падобны да чалавека, што, стаўляючы дом, капаў глыvбака й заклаў фундамант на камені, дзеля чаго, калі здарыліся паводкі, і вада наперла на гэты дом, то не магла скрануць яго, бо ён быў заснаваны на камені,
49
а хто слухае і не выпаўняе, той падобны да чалавека, паставіўшага дом на зямлі без падмуроўкі, які, калі наперла на яго вада, ураз жа абваліўся; і разбурэньне яго было вялікае.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24