bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 3
Luke 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
1
У пятнаццаты-ж год панаваньня Тывэрыя кесара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галілеі, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані чацьвертаўладнікам у Авіленеі,
2
пры архірэях Ганьне і Кайяфе, быў голас Божы да Іоана, сына Захаравага, у пустыні.
3
I ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Іорданскіх, прапаведываючы хрышчэньне пакаяvньня дзеля адпушчэньня грахоў,
4
як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клікаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму;
5
усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай зьнізяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;
6
і ўгледзіць усякае цела спасеньне Божае. (Ісая 40:3-5)
7
I казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад будучага гневу?
8
Зрабеце-ж годныя пакаяньня плады і ня думайце гаварыць сабе: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых падняць дзяцей Аўрааму.
9
Ужо й сякера ля караняv дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня прыносе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь.
10
I спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць?
11
Ён жа сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое-ж.
12
Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць?
13
Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што назначана вам.
14
Пыталіся ў яго таксама й ваяvкі: а нам што рабіць? I сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.
15
Калі-ж народ быў у недаўменьні, і ўсе думалі ў сэрцах сваіх аб Іоане, ці ня Хрыстос ён? —
16
Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзе Дужэйшы за мяне, у каторага я ня варты разьвязаць рамень абуцьцяv: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
17
лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а садому спаліць агнём няўгасным.
18
Многа і другога прапаведываў ен народу, навучаючы яго.
19
Ірад жа чацьвертаўладнік, дакараны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога,
20
дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязьніцу.
21
I сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася неба,
22
і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як галуб, і быў голас з неба, гаворачы: Ты Сын Мой Улюблены; цябе ўпадабаў Я.
23
Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццацёх і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліяў,
24
Матфанаў, Левіяў, Мэльхіяў, Іоанаў, Язэпаў,
25
Матафіяў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагеяў,
26
Маафаў, Матафіяў, Самеяў, Язэпаў, Юдзін,
27
Іоананаў, Рысаеў, Зарававэляў, Саляфіілаў, Нірыяў,
28
Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,
29
Есіяў, Еліязэраў, Іярымаў, Матфатаў, Левіін,
30
Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў,
31
Мэлеаяў, Маінаінаў, Матафаяў, Натанаў, Давідаў,
32
Іясеяў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонау,
33
Амінадаваў, Арамаў, Ясромаў, Фарэсаў, Юдзін,
34
Якубаў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарын, Нахораў,
35
Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Явераў, Салін,
36
Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Нояў, Ламехаў,
37
Матусалаў, Янохаў, Іарэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,
38
Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24