bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 2
Luke 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
1
І сталася ў тыя дні: выйшла ад кесара Аўгуста павяленьне зрабіць сьпісаньне па ўсёй зямлі.
2
Гэты сьпіс быў першы за гаспадараньня Кірынэя ў Сірыі.
3
I пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў сваё места.
4
Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з места Назарэту, у Юдэю, у места Давідавае, званае Віфлеем, бо ён быў з дому і роду Давідавага,
5
запісацца з Марыяю, заручанай з Ім жонкай, што была цяжарная.
6
Калі-ж яны былі там, надыйшоў час радзіць ёй;
7
і ўрадзіла Сына Свайго Першага, і палажыла яго ў жолаб, бо ня было ім месца ў заезьдзе.
8
У той старане былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго.
9
I вось зьявіўся ім Ангел Гасподні, і слава Госпадава асьвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім.
10
I сказаў ім Ангел: ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям:
11
бо цяпер нарадзіўся вам у месьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад;
12
і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялёнках, ляжучы ў яvсьлях.
13
I неўспадзеўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска нябеснае, славячы Бога і гаворачы:
14
Слава на выvшынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрае волі.
15
I сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: пойдзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася, што абвясьціў нам Госпад.
16
І пасьпешна выйшлі і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, ляжучы ў жолабе.
17
Угледзіўшы-ж, расказалі аб тым, што было абвешчана ім пра Дзіцятка гэнае.
18
І ўсе, чуўшы, дзівіліся з таго, што расказвалі ім пастухі.
19
А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім.
20
I вярнуліся пастухі, славячы й выхваляvючы Бога за ўсё, што чулі й бачылі, як ім сказана было.
21
I як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі Яму імя Ісус, названае Ангелам да зачацьця Яго ў чэvраве.
22
А калі скончыліся дні ачышчэньня іх па закону Майсеяваму, прынесьлі Яго ў Ерузалім, каб прадставіць перад Госпадам,
23
як сказана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіця мужчынскага полу, разрываючае чэрава, было ахвяравана Госпаду; (Вых. 13:2)
24
і каб прынесьці ў ахвяру, як сказана ў законе Гасподнім, дзьве гарліцы, ці двое галубяняvтак.
25
I вось быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сымэон. Ён быў чалавек справядлівы й пабожны, чакаў пацяшэньня Ізраілявага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26
Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўгледзіць сьмерці, дакуль ня ўгледзіць Хрыста Гасподняга.
27
I прыйшоў ён па натхненьню ў царкву. I, калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28
ён узяў Яго на рукі, багаславіў Бога і сказаў:
29
Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, па слову Твайму, з мірам;
30
бо бачылі вочы мае спасеньне Тваё,
31
каторае Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32
сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33
Язэп жа й Маці Яго дзівіліся сказанаму аб Ім.
34
I багаславіў іх Сымэон і сказаў Марыі, Матцы Яго: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю і на знак, якому працівіцца будуць,
35
і табе самай меч пранікне ў душу, —каб выявіліся памышленьні многіх сэрцаў.
36
Тут была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілавая, з калена Асіравага; была яна ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў,
37
удава гадоў васьмідзесяцёх чатырох, каторая не адыходзіла ад царквы, постам ды малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38
I яна ў той час прыйшоўшы славіла Госпада і гаварыла аб Ім усім, што ждалі выбаўленьня ў Ерузаліме.
39
I калі яныv выканалі ўсё па закону Гасподняму, дык вярнуліся ў Галілею, у места сваё Назарэт.
40
Дзіцятка-ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаўняючыся розумам; і дабрадаяvньне Божае было на Ім.
41
I кожны год бацькі Яго хадзілі ў Ерузалім на сьвята Пасхі.
42
I, калі Ён быў дванаццацёх гадоў, прыйшлі яны таксама, як звычайна, у Ерузалім на сьвята;
43
калі-ж, па сканчэньні дзён сьвята, варочаліся, застаўся хлопчык Ісус у Ерузаліме; і не заўважылі таго Язэп ды маці Яго;
44
але думалі, што Ён ідзе з другімі; прайшоўшы-ж дзенную дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі ды знаёмымі.
45
І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.
46
Праз тры дні знайшлі Яго ў царкве, седзячы сярод вучыцялёў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх;
47
усе слухаўшыя дзівіліся з розуму і адказаў Яго.
48
I, угледзіўшы Яго, зьдзівіліся; і маці Яго сказала Яму: Дзіця! што ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю тугою шукалі Цябе.
49
Ён сказаў ім: на што было вам шукаць Мяне? ці-ж вы ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?
50
Але яны не зразумелі сказаных ім словаў.
51
Ён пайшоў з імі і прыйшоў да Назарэту; і быў паслухмяvны ім. I маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
52
Ісус жа рос розумам і ўзростам ды ў ласцы ў Бога і людзей.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24