bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 24
Luke 24
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
1
У першы-ж дзень тыдня, вельмі рана, нясучыv прыгатаваныя пахі, прыйшлі яны да магілы і разам з імі некаторыя другія;
2
але знайшлі камень адвалены ад магілы.
3
I ўвайшоўшы не знайшлі Цела Госпада Ісуса.
4
I сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся перад імі два чалавекі ў бліскучым адзеньні.
5
Калі-ж ад страху скланілі яны абліччы свае да зямлі,— тыя сказалі ім: што вы шукаеце жывога між памершымі?
6
Яго няма тут: Ён ускрос; прыпомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,
7
мовячы, што Сын Чалавечы мусіць быць выvданы ў рукі людзей грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзень уваскрэсьне.
8
I ўспомнілі яны словы Яго,
9
і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым.
10
Былі-ж гэта Марыя Магдаліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што сказалі аб гэтым Апосталам.
11
І здаліся ім словы іх пустымі, і не паверылі ім.
12
Але Пётр, устаўшы, пабег да гробу і, нахіліўшыся, убачыў толькі ляжаўшую тканіну і пайшоў назад, дзіўлючыся сам у сабе з стаўшагася.
13
У той жа дзень двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзесяцёх стадыях ад Ерузаліму, званае Эмаус,
14
і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях.
15
І сталася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі;
16
але вочы іх былі стрыманы, дык не пазналі Яго.
17
Ён жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між сабою, і чаго вы засмучоны?
18
Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці-ж ты адзін з прыйшоўшых у Ерузалім ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні?
19
I сказаў ім: аб чым? Яны сказалі Яму: што было з Ісусам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзеле і слове перад Богам і ўсім народам;
20
як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго?
21
А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзень сяньня, як тое сталася,
22
але некаторыя жанчыны з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы
23
і не знайшлі цела Яго і, прыйшоўшы, сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ён жывыv;
24
і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі.
25
Тады Ён сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам паверыць усяму, што прарочылі прарокі!
26
Ці-ж ня гэтак і трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?
27
I, пачаўшы ад Майсея, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім.
28
I падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ён паказаў ім від, што хоча йсьці далей;
29
але яны затрымлівалі Яго, кажучы: застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара. I Ён увайшоў і застаўся з імі.
30
I, калі Ён сядзеў за сталом з імі, то, узяўшы хлеб, багаславіў, паламаў і падаў ім.
31
I тады адчыніліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён стаўся нявідным для іх.
32
I яны сказалі адзін аднаму: ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?
33
I, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знайшлі разам адзінаццаць Апосталаў і быўшых з імі,
34
якія гаварылі, што Госпад запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.
35
I яны расказвалі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба.
36
Калі-ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам!
37
Яны, здумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што відзяць духа
38
але Ён сказаў ім: чаго здумеліся? і чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
39
Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; ашчупайце Мяне й разгледзьце, бо дух цела і касьцей ня мае, што, як бачыце, Я маю.
40
I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.
41
Калі-ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая ежа?
42
Яны падалі Яму частку печанай рыбы й сотавага мёду.
43
I, узяўшы, еў перад імі.
44
I сказаў ім: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мне ў законе Майсеявым і ў прароках ды псальмах.
45
Тады расчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня.
46
I сказаў ім: так напісана і так належала цярпець Хрысту і ўваскрэснуць з умершых на трэці дзень,
47
і прапаведывацца ў імя Яго пакаяvньню ды адпушчэньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузаліму;
48
вы-ж сьведкі гэтага;
49
і вось Я пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас; вы-ж аставайцеся ў месьце Ерузаліме, дакуль не адзенецеся сілаю звыш.
50
I вывеў іх з места да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, багаславіў іх.
51
I сталася, як багаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзнасіцца на неба.
52
I яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялікаю радасьцяй,
53
і былі ўсьцяж у царкве, славячы і хвалючы Бога. Амін.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24