bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 20
Luke 20
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
1
У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у царкве і прапаведаваў Эвангельле, прыйшлі архірэі ды кніжнікі з старэйшынамі
2
і гаварылі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?
3
Ён жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажэце Мне:
4
Хрышчэньне Іоанава з неба было, ці ад людзей?
5
Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з неба, то скажа: чаму-ж вы не паверылі яму?
6
а калі скажам: ад людзей, то ўвесь народ паб’е нас каменьмі, бо ён перакананы, што Іоан ёсьць прарок.
7
I адказалі: ня ведаем адкуль.
8
Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
9
I пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на даўгі час;
10
і ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.
11
Яшчэ паслаў другога слугу; але яны і гэтага, прыбіўшы і аблаяўшы, адаслалі ні з чым.
12
І яшчэ паслаў трэцяга; але яны й таго, зраніўшы, выгналі.
13
Тады сказаў гаспадар вінаградніку: што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага; можа, угледзіўшы яго, паўстыдаюцца.
14
Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: «гэта наступнік; пойдзем, заб’ем яго, і спадчына яго будзе наша.»
15
I, выvвеўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Што-ж зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
16
Прыvйдзе ды выvгубіць вінаградараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыя-ж гэтае сказалі: Хай ня будзе!
17
Але Ён, гляvнуўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напісаньне: камень, каторы адкінулі будаўнічыя, ён жа зрабіўся галавою вугла?. (Псал 117:22)
18
Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздавіць.
19
I шукалі ў гэты час архірэі ды кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што аб іх сказаў гэтую прыповесьць.
20
I, сочачы за Ім, падаслалі хітрых людзей, якія, удаючы праведных, падлавілі-б Яго на якім-небудзь слове, каб выдаць Яго старшынам і ўладзе гаспадаравай.
21
I тыя спыталіся ў Яго: Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і навучаеш і не глядзіш на аблічча, але запраўдыv шляху Божага вучыш.
22
Ці належыць плаціць падатак кесару, ці не?
23
Але Ён, зразумеўшы хітрасьць іх, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?
24
Пакажэце Мне дынарыя: чыё на ім аблічча і надпіс? Яны адказалі: кесаравы.
25
Ён жа сказаў ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.
26
I не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
27
Тады прыйшлі некаторыя з садукеяў, ня верачых у ўваскрасеньне, і спыталіся ў Яго:
28
Вучыцель! Майсей напісаў нам, што, калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць семя брату свайму. (Другазак 25:5)
29
Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памер бязьдзетным;
30
узяў тую жонку другі, і той памер бязьдзетным;
31
узяў яе і трэці, таксама й усе сем, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей.
32
Пасьля ўсіх памерла й жонка.
33
Дык пры ўваскрасеньні — каторага з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелі яе жонкаю.
34
І сказаў ім Ісус у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца й выходзяць замуж;
35
а стаўшыяся годнымі прыждаць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць,
36
і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўваскрасеньня.
37
А што памершыя ўваскрэснуць, паказаў і Майсей ля купіны, калі зваў Госпада Богам Аўраама і Богам Ізаака і Богам Якава. (Вых. 3:6)
38
Бо-ж ня ёсьць Бог умершых, але жывых: Яму ўсе жывыя.
39
На гэтае некаторыя з кніжнікаў сказалі: Вучыцель! Ты добра сказаў.
40
I ўжо не адважаліся ні аб чым задаваць Яму пытаньні. Ён жа сказаў ім:
41
як кажуць: што Хрыстос ёсьць Сын Давідаў?
42
А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,
43
дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх. (Пс. 109:1)
44
Дык Давід Госпадам называе Яго; як жа Ён сын яму?
45
I, калі слухаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:
46
сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках; любяць вітаньні на торжышчах, першыя месцы ў школах і першыя месцы на банкетах,
47
што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля віду доўга моляцца; яны возьмуць тым цяжэйшае асуджэньне.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24