bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 5
Luke 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 6 →
1
Сталася-ж, як народ ціснуўся да Яго, каб чуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага,
2
убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеці.
3
Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў народ з чаўна.
4
Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь сеці твае дзеля лову.
5
Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну сеці.
6
Зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае множства рыбы, і навет сетка ў іх прарывалася.
7
I далі знак сябрам, што былі на другім чаўне,каб прыйшлі памагчы ім: і прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.
8
Угледзіўшы гэтае, Сымон Пётр прыпаў да кален Ісусавых і сказаў: выйдзі ад мяне, Госпадзе! бо я чалавек грэшны.
9
Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх быўшых з ім дзеля гэтага ўлову рыб, імі злоўленых;
10
таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзеявых, быўшых сябрамі Сымона. I сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалавекаў.
11
I, выцягнуўшы абодва чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
12
I сталася, як Ісус быў у адным месьце, прыйшоў чалавек увесь у праказе і, угледзіўшы Ісуса, унаў тварам уніз, молячы Яго і кажучы: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
13
I Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. I тады-ж праказа зыйшла з яго.
14
I Ён прыказаў яму нікому не гаварыць, а пайсьці паказацца сьвяшчэньніку і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як павялеў Майсей на сьведчаньне ім.
15
Але тым балей разыйшлася чутка аб Ім, і вялікае множства народу сьцякалася да Яго — слухаць і аздаравіцца ў Яго ад хворасьцяў сваіх.
16
Але Ён адыходзіў у пустынныя месцы і маліўся.
17
I сталася, раз, як Ён навучаў, і сядзелі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,
18
вось, нясуць людзі на пасьцелі чалавека, што быў спараліжаваны, і хацелі ўнясьці яго ў дом і палажыць перад Ісусам;
19
і, не знайшоўшы, дзе пранесьці яго праз народ, улезьлі на верх дому і праз страху спусьцілі яго з пасьцельлю на сярэдзіну перад Ісусам;
20
і Ён, бачачы веру іх, сказаў чалавеку гэнаму: адпускаюцца табе грахі тваі.
21
Кніжнікі й фарысэі зачалі разважаць, кажучы: Хто ён такі, што блюзьніць? Хто можа адпускаць грахі апрача аднаго Бога?
22
Ісус, пазнаўшы думкі іх, сказаў ім у адказ: што вы думаеце ў сэрцах вашых?
23
Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі тваі, ці сказаць: устань і хадзі?
24
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, — сказаў Ён спараліжаванаму: кажу табе: устань, вазьмі пасьцель тваю і йдзі ў дом твой.
25
I той ураз жа ўстаў перад імі, узяў на чым ляжаў і пайшоў у дом свой, славячы Бога.
26
I жах апанаваў усіх, і славілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзеі відзелі мы цяпер.
27
Пасьля гэтага Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Левія, седзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною.
28
I той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.
29
I прырыхтаваў для Яго Левій у доме сваім вялікі пачастунак, і была там грамада мытнікаў і другіх, што частаваліся з імі.
30
Кніжнікі-ж і фарысэі наракалі й гаварылі вучням Яго: на што вы ясьцё і пяцё з мытнікамі ды грэшнікамі?
31
Ісус жа сказаў ім у адказ: не здаровыя маюць патрэбу ў лекару, але хворыя.
32
Я прыйшоў клікаць да пакаяньня не праведных, але грэшных.
33
Яны-ж сказалі Яму: чаму вучні Іоанавы посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а тваі ядуць і пюць?
34
Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў вясельных пасьціць, калі з імі жаніх?
35
Але прыдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
36
Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае латкі да старое адзежыны, ададраўшы ад новае адзежыны, бо йначай і новую разьдзярэ, і да старое не падойдзе латка ад новага.
37
I ніхто ня ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі і само выvцяча, і мяхі прападуць;
38
але маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады захаваецца тое і другое.
39
I ніхто, пючы старое віно, не захоча тады-ж маладога; бо кажа: старое лепшае.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24