bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 23
Luke 23
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
1
I паднялася ўся грамада іх, і павялі Яго да Пілата,
2
і пачалі абвінавачываць Яго, кажучы: Яго знайшлі мы, што псуе народ наш і забараняе плаціць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом-Царом.
3
Пілат спытаўся ў Яго: Ты цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
4
Пілат сказаў архірэям і народу: я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку.
5
Але яны настайвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, вучачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтага месца.
6
Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: ці-ж Ён Галілеянін?
7
I, даведаўшыся, што Ён з краіны Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў таксама ў Ерузаліме.
8
Ірад, угледзіўшы Ісуса, вельмі ўцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо шмат чуў аб Ім і спадзяваўся, што Ён учыніць нейкае знаменьне.
9
I пытаўся ў Яго многімі словамі, але Ён нічога не адказаў яму.
10
Архірэі-ж і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавачываючы Яго.
11
Ірад жа з жаўнерамі сваімі, зьняважыўшы Яго і насьмяяўшыся над Ім, адзеў Яго ў сьветлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.
12
I сталіся ў той дзень Пілат і Ірад прыvяцелямі сабе, бо раней былі ў непрыязьні між сабою.
13
Пілат жа, склікаўшы архірэяў ды начальнікаў і народ,
14
сказаў ім: вы прывялі да мяне чалавека гэтага, які псуе народ; і вось я, пры вас пытаючы, не знайшоў чалавека гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы абвінавачваеце Яго;
15
і Ірад таксама, бо я яму пасылаў Яго, і нічога ня знойдзена ў Ім, дастойнага сьмерці;
16
дык вось, пакараўшы Яго, звольню.
17
Яму-ж трэба было дзеля сьвята звольніць ім аднаго вязьня.
18
Але ўвесь народ пачаў крычаць: Вазьмі Яго! адпусьці нам Варавву!
19
Варавва быў пасаджаны ў вязьніцу за паднятае ім у месьце паўстаньне і забойства.
20
Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Ісуса.
21
Але яны крычалі: распні, распні Яго!
22
Ён трэці раз сказаў ім: Што-ж благога ўчыніў Ён? Нічога, заслугоўваючага сьмерці, я не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, звольню.
23
Але яны далей з вялікім крыкам дамагаліся, каб Яго ўкрыжавалі. I перамог крык іх і архірэяў.
24
I Пілат прысудзіў, каб сталася па просьбе іх.
25
I звольніў ім пасаджанага за бунт і забойства ў вязьніцу, каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.
26
I, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірэнэйца, што йшоў з поля, узвалілі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
27
І йшло за Ім вялікае множства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім.
28
Ісус жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалімскія! ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых;
29
бо падыходзяць дні, калі скажуць: шчасьлівыя няплодныя і чэравы, што не раджалі, і грудзі, што не кармілі.
30
Тады пачнуць гаварыць горам: «упадзіце на нас», і ўзгоркам: «пакрыйце нас!»
31
бо калі зялёнаму дрэву гэтае робяць, то з сухім што станецца?
32
Вялі з Ім на сьмерць і двох ліхадзеяў.
33
I, калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго й ліхадзеяў, аднаго па правы, а другога па левы бок.
34
Ісус жа сказаў: Ацец, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. I дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе.
35
I стаяў народ і глядзеў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й начальнікі, кажучы: другіх спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
36
Таксама й жаўнеры лаялі Яго, падыходзячы й падносячы воцат,
37
і казалі: калі Ты Цар Юдэйскі, спасі Сябе Самога.
38
I быў над Ім надпіс, напісаны словамі грэцкімі, рымскімі й жыдоўскімі: гэты ёсьць Цар Юдэйскі.
39
Адзін з павешаных ліхадзеяў зьняважаў Яго, кажучы: калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас.
40
Другі-ж, наадварот, сунімаў Яго ды гаварыў: ці-ж ты не баішся Бога, калі й сам засуджаны на тое-ж?
41
I мы засуджаны справядліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Ён нічога благога не зрабіў.
42
I сказаў Ісусу: успомні аба мне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Царства Тваё!
43
I сказаў яму Ісус: Запраўдыv кажу табе: сяньня-ж будзеш са Мною ў раю.
44
Было-ж каля шостае гадзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявяvтае:
45
і памеркла сонца, і заслона ў царкве разарвалася пасярэдзіне.
46
Ісус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Ацец, у рукі Твае аддаю дух Мой. I, сказаўшы гэтае, аддаў дух.
47
Сотнік жа, бачучы здарыўшаеся, славіў Бога й казаў: запраўдыv, чалавек гэты быў праведнік.
48
I ўвесь народ, што прыйшоў паглядзець на гэта, бачучы здарыўшаеся, варочаўся, б’ючыся ў грудзі.
49
Усе-ж, знаўшыя Яго, і жанчыны, што йшлі за Ім з Галілеі, стаялі здалёк і глядзелі на гэтае.
50
Тады нехта на імя Язэп, сяvбра рады, чалавек добры і справядлівы
51
(ён ня прымаў учасьця ў радзе і паступку яе), родам з Арыматэі, места Юдэйскага, які таксама ждаў Царства Божага,
52
прыйшоў да Пілата і прасіў Цела Ісусавага;
53
і, зьняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пакладзены.
54
Дзень той быў пятніца, і надыходзіла субота.
55
I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галілеі, пайшлі і глядзелі магілу і як клалі цела Яго;
56
вярнуўшыся-ж прыгатавалі пахі і масьці; і ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24