bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 9
Luke 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
1
Паклікаўшы-ж усіх дванаццацёх, даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць ад хворасьцяў.
2
I паслаў іх навучаць аб Царстве Божым і аздараўляць хворых.
3
I сказаў ім: нічога не бярэце на дарогу: ні кіяv, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра, і каб двух вопратак ня мелі;
4
і ў які дом увойдзеце, там аставайцеся і стуль ідзеце ў дарогу;
5
і калі дзе ня прымуць вас, то, выходзячы з таго места, абтрасеце і пыл з ног вашых у сьведчаньне на іх.
6
I, пайшоўшы, праходзілі па сёлах, апавядаючы Эвангельле і ўсюды аздараўляючы.
7
Ірад жа чацьвертаўладнік чуў пра ўсё, што дзеялася ад Яго, і ня цеміў: бо адны казалі, што гэта Іоан устаў з мёртвых;
8
другія, што Ільля зьявіўся, а іншыя, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.
9
І сказаў Ірад: Іоана я сьцяў; хто-ж гэты, аб якім я чую такое? I стараўся ўбачыць Яго.
10
Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх з Сабою, пайшоў самотна ў пустыннае месца каля места, называнага Віфсаідаю.
11
Але народ, даведаўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, вёў з імі гутарку аб Царстве Божым і, каму гэтага трэба было, аздараўляў.
12
Калі-ж дзень пачаў зыходзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі яму: адпраў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі начаваць і дасталі есьці, бо мы тут у пустым месцы.
13
Але Ён сказаў ім: вы дайце ім есьці. Яны сказалі: у нас няма балей за пяць хлябоў і дзьвюх рыб; хіба нам пайсьці купіць ежы для ўсіх гэтых людзей?
14
Бо іх было каля пяцёхтысячаў душ. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзіце іх радамі па пяцьдзесят.
15
I ўчынілі так, і рассадзілі ўсіх.
16
Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве? рыбы і паўзіраўшыся ў неба, багаславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі народу.
17
I елі і насыціліся ўсе?; і набралі недаедкаў дванаццаць карабоў.
18
I сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне? народ?
19
Яны сказалі ў адказ: за Іоана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.
20
Ён жа спытаўся ў іх: а вы за каго лічыце Мяне? I адказаў Пётр: за Хрыста Божага.
21
Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,
22
сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць многа выцярпець мук; і адцураюцца яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі і будзе забіты і на трэці дзень ускрэсьне.
23
Да ўсіх жа сказаў: калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе?, няхай возьме крыж свой і йдзе? за Мною.
24
Бо хто хоча душу сваю спасьці, загубіць яе?; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне? той спасе? яе?.
25
Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе? самога загубіць, ці пашкодзіць сабе??
26
Бо хто паўстыдаецца Мяне? і Маіх слоў, таго Сын Чалавечы паўстыдаецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Айца і сьвятых Ангелаў.
27
Праўду кажу вам: ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Царства Божага.
28
Сталася-ж дзён праз восем пасьля слоў гэтых, узяўшы Пятра, Іоана і Якава, узыйшоў Ён на гару памаліцца,
29
і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася белая, блішчастая.
30
I вось двое людзей гутарылі з Ім, а былі гэта Майсей і Ільля:
31
зьявіўшыся ў славе, яны гаварылі аб сьмерці яго, што меўся споўніць у Ерузаліме.
32
Пётр жа і быўшыя з Ім былі апанаваны сном; прабудзіўшыся-ж, убачылі славу яго і двох мужоў, стоячы з Ім.
33
I, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пётр Ісусу: Настаўнік! добра нам тут быць: зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі, — ня ведаючы, што кажа.
34
Калі-ж ён гаварыў гэтае, сталася хмара і агарнула іх; і перепалохаліся, як увайшлі ў хмару.
35
I быў з хмары голас гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюvблены; Яго слухайце.
36
I, калі быў голас гэты, апынуўся Ісус адзін. I яны маўчалі і нікому не гаварылі ў тыя дні, што бачылі.
37
I сталася назаўтрае, як яны зыйшлі з гары, сустрэла Яго вялікае множства народу.
38
I вось нейкі чалавек з народу крыкнуў: Вучыцель: малю Цябе! Глянь на сына майго; ён адзін у мяне:
39
і вось дух бярэ яго, і ён ураз жа крычыць, і ірвець яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго;
40
я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго; і яны не маглі.
41
Ісус жа адказваючы сказаў: о, род няверны і распусны! дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго.
42
Калі-ж той яшчэ йшоў, дух кінуў яго і затрос; але Ісус прыкрыкнуў на нячыстага духа і аздаравіў хлопца, ды аддаў яго бацьцы яго.
43
I ўсе дзівіліся велічы Божай. Калі-ж усе дзівіліся ўсяму, што чыніў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:
44
палажэце сабе ў вушы словы гэтыя: Сын Чалавечы будзе выvданы ў рукі чалавечыя.
45
Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў Яго пра гэтае слова баяліся.
46
Прыйшла-ж ім думка: хто-б з іх быў большы?
47
Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою
48
і сказаў ім: хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прыйме, а хто прыйме Мяне, той прыйме Паслаўшага Мяне; бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі.
49
Пры гэтым Іоан сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавека, іменьнем Тваім выганяvючага дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі.
50
I сказаў яму Ісус: не забараняйце; бо хто ня проці вас, той за вас.
51
I сталася, як набліжаліся дні забраньня Яго, умацавалася аблічча Яго ісьці ў Ерузалім,
52
і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго;
53
але там ня прынялі Яго, бо аблічча Яго было йдучы ў Ерузалім.
54
Бачучы-ж вучні Яго, Якаў і Іоан, сказалі: Госпадзе! ці хочаш: мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?
55
Але Ён, зьвярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: ня ведаеце, якога вы духа;
56
бо Сын Чалавечы прыйшоў не губіць душы людзкія, але спасаць. I пайшлі ў другое сяло.
57
I сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў Яму: Госпадзе: я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.
58
Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябесныя гнезды; а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прыкланіці.
59
А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той сказаў: Госпадзе! дазволь мне перш пайсьці й пахаваць бацьку майго.
60
Але Ісус сказаў яму: пакінь умершым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты йдзі ды абвяшчай Царства Божае.
61
Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Госпадзе! Але перш дазволь мне папрашчацца з хатнімі маімі.
62
Але Ісус сказаў яму: ніхто не спасобен да Царства Божага, хто, узлажыўшы руку сваю на плуг, аглядаецца назад.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24