bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 7
Luke 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 8 →
1
Калі Ён скончыў усю гутарку Сваю да слухаючага народу,то ўвайшоў у Капэрнаум.
2
У аднаго-ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці.
3
Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго Юдэйскіх старэйшынаў — прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу яго.
4
I яны, прыйшоўшы да Ісуса, крэпка прасілі Яго, кажучы: ён варт, каб Ты зрабіў для яго гэтае,
5
бо ён любіць народ наш і паставіў нам школу.
6
Ісус пайшоў з імі. I, калі Ён недалёка ўжо быў ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе! бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад страху маю,
7
бо і сябе самога не палічыў я вартым прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і паздаравее слуга мой;
8
бо і я маю над сабою ўладу, але маю і пад сабою жаўнераў; кажу аднаму — пайдзі, і йдзе; і другому: прыдзі, і прыходзіць; і слузе майму: зрабі тое, і зробіць.
9
Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, абярнуўшыся, сказаў ішоўшаму за Ім народу: кажу вам, што і ў Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры.
10
Пасланыя, вярнуўшыся ў дом, знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.
11
Пасьля гэтага Ісус пайшоў да места, называнага Наім; і з Ім ішлі многія з вучняў Яго ды множства народу.
12
Калі-ж Ён падыйшоў да мястовае брамы, тут выносілі памершага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава; і многа народу йшло з ёю з места.
13
Угледзіўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.
14
I, падыйшоўшы, дакрануўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу: устань!
15
Умершы, падняўшыся, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус матцы яго.
16
I ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў міжы намі, і Бог адведаў народ Свой.
17
I разыйшлося слова гэтае аб Ім па ўсёй Юдэі і па ўсіх ваколіцах.
18
I паведамілі Іоана вучні Яго аб усім гэтым.
19
I, паклікаўшы двох з вучняў сваіх, Іоан паслаў іх да Ісуса спытацца: ці Ты Той, Каторы павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
20
Яны, прыйшоўшы да Ісуса, сказалі: Іоан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе спытацца: ці Ты Той, Катораму належыць прыйсьці, ці чакаць нам другога?
21
А ў гэты час Ён многіх аздараўляў ад хвароб і недамаганьняў і ад злых духаў і многім сьляпым варочаў зрок.
22
I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзеце, скажэце Іоану, што вы бачылі і чулі: сьляпыя пачынаюць бачыць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, памершыя ўскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца эвангельле.
23
I шчасьлівы, хто не спакусіцца ад Мяне.
24
Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да народу пра Іоана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну ветрам калыханую?
25
Што-ж глядзець хадзілі вы? ці чалавека, адзетага ў мяккія вопраткі? Але пышна адзетыя і раскошна жывучыя знаходзяцца пры дварох царскіх.
26
Што-ж глядзець хадзілі вы? ці прарока? Так, кажу вам, і балей за пророка.
27
Гэта ёсьць, аб якім напісана: вось Я пасылаю ангела Майго перад абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою. (Малах 3:1)
28
Бо кажу вам: з роджаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Іоана Хрысьціцеля; але меншы ў Царстве Божым большы за яго.
29
I ўвесь народ, які слухаў Яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Іоанавым;
30
а фарысэі й законьнікі адкінулі раду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў Яго.
31
Тады Госпад сказаў: да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобны?
32
Яны падобны да дзяцей, што сідзяць на вуліцы, клічуць адзін аднаго і кажуць: мы йгралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы сьпявалі вам сумныя песьні, і вы ня плакалі.
33
Бо прыйшоў Іоан Хрысьціцель; ні хлеба ня есьць, ні віна ня пець; і кажуць: у ім злы дух.
34
Прыйшоў Сын Чалавечы; есьць і пець; і кажуць: вось чалавек, каторы любіць есьці і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў.
35
I апраўданы розум усімі дзяцьмі яго.
36
Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.
37
I вось жанчына з таго места, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысэя, прынесла алябастравую судзіну з алеем;
38
і, стануўшы ззаду ля ног Яго і плачучы, пачала абліваць ногі Яго сьлязьмі і выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго і мазала алеем.
39
Бачучы гэтае, фарысэй, што быў запрасіў Яго, сказаў сам да сябе: калі-б Ён быў прарок, то ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца.
40
Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымон! Я маю штось сказаць табе. Ён кажа: скажы, Вучыцелю!
41
Ісус сказаў: у аднаго крэдыvтара былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят;
42
але, як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы-ж, каторы з іх балей узьлюбіць яго?
43
Сымон адказаў: думаю, той, катораму балей дараваў. Ён сказаў яму: справядліва ты рассудзіў.
44
I, зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла Мне ногі і валосьсем галавы сваёй выцерла.
45
Ты цалаваньня Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць Мне ногі.
46
Ты галавы Мне маслам не памазаў; а яна алеем памазала Мне ногі.
47
Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна многа ўзьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць.
48
А ёй сказаў: адпускаюцца табе грахі.
49
I супачываўшыя разам з Ім пачалі гаварыць у сабе: хто Ён такі, што і грахі адпускае?
50
Ён жа сказаў жанчыне: вера твая спасла цябе; ідзі з мірам.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24