bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 8
Luke 8
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
1
I сталася пасьля, праходзіў Ён па местах і сёлах, прапаведываючы і абвяшчаючы добрую вестку аб Царстве Божым, і з Ім дванаццацёра,
2
і некаторыя жанчыны, каторых Ён аздаравіў ад злых духаў і хвароб, — Марыя, называная Магдаліна, з якое выйшлі сем дэманаў,
3
і Іоанна, жана Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія другія, што служылі Яму з маемасьці сваёй.
4
Калі-ж сабралося множства народу, і з усіх гарадоў жыхары зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьцю:
5
выйшаў сейбіт сеяць семя сваё; і, калі ён сеяў, іншае ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя паклявалі яго;
6
а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці;
7
а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;
8
а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынясло плод стакротны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
9
Вучні-ж Яго спыталіся ў Яго: што-б значыла прыповесьць гэтая?
10
Ён сказаў: вам дадзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны бачучы ня бачуць і чуючы не разумеюць.
11
Вось што значыць прыповесьць гэтая: семя ёсьць слова Божае.
12
А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д’ябал і забірае слова з сэрца іх, каб не паверылі і не спасьліся;
13
а на камені гэта тыя, што, калі пачуюць слова, дык з радасьцяй прыймаюць, ды ня маюць караня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць;
14
а што ўпала ў цярніну — гэта тыя, што слухаюць слова, але, адыходзячы, заглушаюцца клапотамі, багацьцем і ўцехамі жыцьцёвымі і не даюць плёну.
15
А ўпаўшае на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы і даюць плён у цярплівасьці.
16
Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе судзінаю, або не стаўляе пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб, уваходзячы, бачылі сьвятло,
17
бо няма нічога тайнага, што-б ня выявілася, ні ўкрытага, што ня сталася-б вядомым і ня выйшла-б наверх.
18
Глядзіце-ж, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца й тое, што ён думае мець.
19
I прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны народу.
20
I далі знаць Яму: маці і браты Тваі стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе.
21
Ён сказаў ім у адказ: маці мая і браты мае — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выпаўняюць яго.
22
I сталася, аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: пераплывем па той бок возера. I паплылі.
23
Калі-ж яны плылі, Ён заснуў. На возеры падняўся бурны вецер, і залівала іх хвалямі, і яны былі ў небясьпецы.
24
I, падыйшоўшы, збудзілі Яго ды сказалі: Настаўнік! Настаўнік! мы гінем. Але Ён, устаўшы, закрычэу ветру і хваляваньню вады; і спыніліся, і сталася ціша.
25
Тады Ён сказаў ім: дзе вера ваша? Яны-ж у страху і задзіўленьні гаварылі адзін аднаму: Хто ж гэта, што ветрам загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго?
26
I прыплылі ў старану Гадарынскую, што насупраць Галілеі.
27
Калі-ж выйшаў Ён на бераг, спаткаў Яго адзін чалавек з места, які меў дэманаў з даўных часоў і хадзіў не адзеўшыся, і жыў ня ў доме, але ў магілах.
28
Ён, угледзіўшы Ісуса, закрычэўшы паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што табе да мяне, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Малю Цябе, ня муч мяне.
29
Бо Ісус сказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі й сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і нячысты гнаў яго ў пустыні.
30
Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён; бо многа дэманаў увайшло ў яго.
31
I прасілі Яго, каб не вялеў ім ісьці ў бяздоньне.
32
Тут жа на гарэ пасьвіўся вялікі гурт сьвіней; і дэvманы прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў ім.
33
Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіней.
34
I кінуўся гурт з кручы ў мора, і ўтануў. Пастухі, бачучы, што сталася, пабеглі ды расказалі ў месьце і сёлах.
35
І выйшлі бачыць стаўшаеся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавека, з каторага выйшлі дэманы, седзячы ля ног Ісусавых, адзетага і пры розуме; і перепалохаліся.
36
А бачыўшыя расказалі ім, як спасён быў апанаваны дэманамі.
37
I прасіў Яго ўвесь народ Гадарынскае краіны пайсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.
38
А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім. Але Ісус адправіў яго, сказаўшы:
39
вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог. Ён пайшоў і наказваў па ўсім месьце, што ўчыніў яму Ісус.
40
Калі-ж вярнуўся Ісус, народ прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго.
41
I вось прыйшоў чалавек, імем Яір (а быў ён начальнікам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом яго,
42
бо ў яго была адзіная дачка, гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмерці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.
43
I адна жанчына, што мучылася ад крывацечы дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усю маемасьць сваю, ды ніводзін ня мог вылячыць яе,
44
падыйшоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго; і той час крывацеча ў яе спынілася.
45
I сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі-ж усе адпіраліся, Пётр і быўшыя з Ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе ды націскае, і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне?
46
Але Ісус сказаў: нехта дакрануўся да Мяне, бо Я адчуваю сілу, што выйшла з Мяне.
47
Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўтоіцца, дрыжучы падыйшла і, упаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго, і як тады-ж паздаравела.
48
Ён сказаў ёй: бадрыся, дачка! вера твая спасла цябе; ідзі з мірам.
49
Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта з дому начальніка школы і кажа ім: дачка твая памерла; ня турбуй Вучыцеля.
50
Але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вер, і спасёна будзе.
51
Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Іоана і Якава, і бацькі ды маткі дзяўчыны.
52
Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не памерла, але сьпіць.
53
I сьмяяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.
54
Ён жа, выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе за руку, клікнуў кажучы: дзяўчына! устань!
55
I вярнуўся дух яе; і ўраз жа ўстала; і Ён вялеў даць ёй есьці.
56
I зьдзівіліся бацькі яе. Ён жа вялеў ім не гаварыць нікому аб тым, што сталася.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24