bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 17
Luke 17
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
1
І сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але гора таму, праз. каго яны прыходзяць:
2
лепей было-б яму, каліб камень ад жорнаў павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.
3
Глядзіце-ж за сабою. Калі-ж саграшыць проці цябе брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;
4
і калі сем разоў у дзень саграшыць проці цябе і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе ды скажа: «каюся», даруй яму.
5
I сказалі апосталы Госпаду: дадай нам веры.
6
Госпад сказаў: калі-б вы мелі веру з зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: выvкараніся і перасадзіся ў мора, то яна паслухала-б вас.
7
А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці пасе, калі ён прыдзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол?
8
Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці ды піць, і пасьля еш і пі сам?
9
Ці дзякуе ён слузе гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.
10
Так і вы, калі выvпаўніце ўсё, што загадана вам, кажыvце: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
11
І сталася, як ішоў да Ерузаліму, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
12
I, калі ўваходзіў Ён у адно сяло, спаткалі Яго дзесяцёра пракажоных, якія затрымаліся здалёк.
13
і моцным голасам гаварылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас.
14
Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвяшчэньнікам. I калі яны йшлі, ачысьціліся.
15
Адзін жа з іх, бачучы, што паздаравеў, вярнуўся, моцным голасам славючы Бога,
16
і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.
17
Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе-ж дзевяць?
18
яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца.
19
I сказаў яму: устань, ідзі; вера твая спасла цябе.
20
Запытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Царства Божае відавочна.
21
і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас ёсьць.
22
Вучням жа сказаў: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага, і ня ўбачыце;
23
і скажуць вам: »вось тут», ці »вось там», — ды не хадзіце й не ганяйцеся,
24
бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю неба, да другога краю неба сьвеціць, так будзе Сын Чалавечы ў дзень свой.
25
Але мусіць Ён многа працярпець, і адцураецца яго род гэты.
26
I, як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
27
елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
28
Таксама, як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29
але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь ды з серкаю з неба і зьнішчыў усіх.
30
Так будзе і ў той дзень, калі прыйдзе Сын Чалавечы.
31
У той дзень, хто будзе на страсе, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варочаецца.
32
Спомніце жонку Лотаву.
33
Хто будзе старацца захоўваць душу сваю, той заґубіць яе; а хто загубіць яе, той ажыvвіць яе.
34
Кажу вам: у тую ноч будзе двое на аднэй пасьцелі: аднаго возьмуць, — а другога пакінуць;
35
і дзьве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінена;
36
і двое будуць у полі; адзін узяты будзе, а другі пакінены.
37
I, пытаючыся, казалі Яму: дзеv, Госпадзе? Ён жа сказаў ім: дзе толькі цела, там зьбяруцца і арлы.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24