bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 21
Luke 21
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
1
Глянуўшы-ж, убачыў Ён багатых, што клалі ахвяры свае ў скарбніцу;
2
убачыў такжа бедную ўдаву, палажыўшую туды дзьве лепты,
3
і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх;
4
бо ўсе тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна-ж з беднасьці сваёй палажыла ўвесь пражытак свой, які мела.
5
I, калі некаторыя гаварылі аб царкве, што яна аздоблена дарагімі каменьнямі й дарамі, Ён сказаў:
6
прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не астанецца каменя на камені; усё будзе разбурана.
7
I спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі-ж гэта будзе і якая прымета, калі гэта мусіць стацца?
8
Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзеце сьледам іх.
9
Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца раней, але ня зараз канец.
10
Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
11
і будзе мясцамі вялікае зямлі трасеньне, і голад, і мор, і страх, і знаменьні з неба вялікія.
12
А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валадароў;
13
і станецца гэта дзеля сьвядоцтва вам.
14
Дык пакладзеце сабе ў сэрцах не абдумваць загадзяv, як бараніцца:
15
бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе ворагі вашыя.
16
I будзеце выvданы і бацькамі і братамі, і сваякамі і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць;
17
і будуць ненавідзець вас усе за імя Маё;
18
але і волас з галавы вашай не прападзе;
19
цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.
20
Калі-ж убачыце Ерузалім акружаны войскам, тады ведайце, што прыйшло спусташэньне яго:
21
і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў месьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,
22
бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.
23
Гора-ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая бяда на зямлі і гнеў на народ гэты:
24
паляvгуць ад вострага мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптацімуць пагане, пакуль не закончацца часыv паганаў.
25
I будуць знаменьні на сонцы і месяцу і зорах, а на зямлі туга ў народаў ад разрухі, і зараве і забушуе мора.
26
I пруцянець будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што прыvйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.
27
I тады ўбачаць Сына Чалавечага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.
28
Калі-ж пачне гэтае дзеяцца, тады ўглядайцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкупленьне вашае.
29
I сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы:
30
калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, ведаеце самы, што ўжо блізка лета.
31
Дык такжа, як угледзіце, што і гэнае спаўняецца, ведайце, што блізка царства Божае.
32
Запраўдыv кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:
33
неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
34
Пілнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п’янствам і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзень той не застаў вас неўспадзеўкі.
35
Бо ён, як сетка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.
36
Дык чувайце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіленьне ад вас усяго, што станецца, і стануць перад Сынам Чалавечым.
37
Удзень Ён навучаў у царкве; ночы-ж, выходзячы, праводзіў на гарыv, называнай Аліўнаю.
38
I ўвесь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24