bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 19
Luke 19
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 20 →
1
I, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон.
2
I вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек заможны,
3
хацеў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам;
4
і, забегшы наперад, узьлез на смакоўніцу, каб убачыць яго: Ён мусіў прайсьці міма яе.
5
I, прыйшоўшы на гэтае месца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! зыйдзі хутчэй, бо сягоньня трэба Мне быць у цябе ў доме.
6
I той пасьпешна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй.
7
I ўсе, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
8
А Закхей, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці мае я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра балей.
9
Ісус сказаў яму: цяпер прышло спасеньне дому гэтаму, бо і ён сын Аўраама;
10
бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшае.
11
А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Царства Божае зьявіцца.
12
Дык сказаў: нейкі чалавек высокага роду зьбіраўся ў далекую старану, каб дастаць сабе царства і вярнуцца;
13
паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, даў ім дзесяць мін і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся.
14
Але грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі.
15
I, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.
16
Прыйшоў першы і сказаў: гаспадар! міна твая прынесла дзесяць мінаў.
17
I сказаў яму: добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад сваю ўладу дзесяць местаў.
18
Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міная тва прынесла пяць мін.
19
Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма местамі.
20
Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, каторую я схаваў, завязаўшы ў хустку,
21
бо я баяўся цябе: ты чалавек жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
22
Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябе, хітры слуга: ты ведаў, што я чалавек жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
23
чаму-ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
24
I сказаў прысутным: — вазьмеце ў яго міну і дайце таму, ў якога дзесяць мінаў.
25
(I сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мінаў!)
26
Кажу вам, што ўсякаму хто мае — дадзена будзе, а ў ня маючага адымецца й тое, што мае.
27
А ворагаў маіх — (тых, што не хацелі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і біце перада мною.
28
I, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далей, ідучы ў Ерузалім.
29
I сталася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гарыv называнай Аліўнай, паслаў двох вучняў сваіх,
30
сказаўшы: пайдзеце ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце асьлятка прывязанае, на якога ніхто з людзей ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце;
31
і, калі хто спытаецца ў вас: «на што адвязваеце?», — скажэце яму так: яно патрэбна Госпаду.
32
Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33
Калі-ж яны адвязалі асьлятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце асьлятка?
34
Яны адказалі: яно патрэбна Госпаду.
35
I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі свае на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.
36
I, калі Ён ехаў, падсьцілалі вопраткі свае на дарозе.
37
Калі-ж пад’яжджаў да спуску з гары Аліўнай, усё множства вучняў Яго ад радасьці моцнымі галасамі славілі Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны,
38
кажучы: багаслаўлен цар, што йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе і слава на вышыні!
39
I некаторыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім!
40
I, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык каменьні загалосяць.
41
I, як падыйшоў, дык, гледзячы на места, заплакаў па ім
42
і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумела, што дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпер ад вачэй тваіх;
43
бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі тваі абкладуць цябе акопамі і акружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль;
44
і зруйнуюць цябе, і пазабіваюць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, бо не распазнала часу адведзінаў тваіх.
45
I, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых,
46
кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагвом разбойнікаў. (Ісая 56:7 Іерам. 7:4)
47
I навучаў кожны дзень у царкве. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго;
48
і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўвесь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24