bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 15
Luke 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
1
Падыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
2
I наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі.
3
Але Ён сказаў ім вось гэткую прыповесьць:
4
Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе?
5
А, знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасьцю;
6
і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і суседзяў ды скажа ім: пацешцеся са мною: я знайшоў маюv прапаўшую аўцу.
7
Кажу-ж вам, што так на нябёсах балей будзе радасьці з аднаго каючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх праведнікаў, ня маючых патрэбы ў пакаяvньні.
8
Ці якая жанчына, маючая дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьвеціць сьвечкі й не пачне мясьці пакою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
9
А, знайшоўшы, скліча сябровак і суседак ды скажа: пацешцеся са мною, я знайшла згубленую драхму.
10
Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які каецца.
11
Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека былі два сыны;
12
і сказаў малодшы з іх айцу: Бацька, дай мне належную мне частку маемасьці. I ацец падзяліў ім маемасьць.
13
I праз нейкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маемасьць сваю, жывучы распусна.
14
Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане, і ён пачаў галадаць;
15
і пайшоў прыстаў да аднаго з жыvхараў стараны гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіней;
16
і ён рады быў бы наесца ражкамі, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
17
I, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айца майго маюць лішку хлеба, а я ўміраю ад голаду!
18
Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: ацец! я саграшыў перад небам і перад табою,
19
і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.
20
Устаў і пайшоў да айца свайго. I калі ён быў яшчэ далёка, згледзіў яго ацец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
21
Сын жа сказаў яму: ацец, я саграшыў проці неба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
22
А ацец сказаў слугам сваім: прынясеце найлепшую адзежу і адзеньце яго, і дайце персьцень на руку яго і вобуй на ногі;
23
і прывядзеце кормнае цялё і закалеце: будзем есьці і весяліцца,
24
бо гэты сын мой быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся. I пачалі весяліцца.
25
Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.
26
I, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта такое?
27
Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цялё, бо прыняў яго здаровым.
28
Ён жа ўзлаваўся і не хацеў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго.
29
Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мне і казьляці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі;
30
а калі гэты сын твой, марна страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цялё.
31
Ён жа сказаў яму: сын мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;
32
а з таго трэба было цешыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
Recommended Reading
Commentary
Luke Commentaries
→
Devotional
Luke Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→