bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Luke 18
Luke 18
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
1
Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,
2
кажучы, што ў адным месьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не сароміўся.
3
У тым жа месьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад ворага майго.
4
Але ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромлюся,
5
але, як гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла балей дакучаць мне.
6
I сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?
7
Ці-ж Бог не абароніць выvбраных Сваіх, што клічуць яго дзень і ноч, і доўга цярпець будзе іх?
8
Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?
9
Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некаторых, што пэўныя былі сябе, што яны праведныя, і паніжалі другіх:
10
двое людзей увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
11
Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе: Божа, дзякую табе, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:
12
пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.
13
А мытнік, стануўшы здалёк, не адважаўся навет падняць вачэй на неба; але, б’ючы сябе ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.
14
Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апраўданы балей, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябе ўзвысіцца.
15
Прыносілі да Яго і дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.
16
Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;
17
запраўды кажу вам: хто ня прыvйме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
18
I спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?
19
Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мне «добры»? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.
20
Ведаеш прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва; паважай айца твайго і матку тваю. (Вых. 20:12-16)
21
Ён жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку лет маіх.
22
Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ідзі за Мною.
23
Ён жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.
24
Ісус, бачучы, што ён засумаваў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
25
Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
26
Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся?
27
Але Ён сказаў: немагчымае для людзей магчыма для Бога.
28
Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою.
29
А Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяцей дзеля Царства Божага,
30
не атрымаў бы шмат балей у гэты час, а ў век будучы — жыцьцё вечнае.
31
Адклікаўшы-ж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзейсьніцца ўсе напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалавечым;
32
бо выдадуць Яго паганам і назьдзекуюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;
33
і будуць біць і забюць Яго на сьмерць; і на трэці дзень уваскрэсьне.
34
Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разумелі сказанага.
35
I сталася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы;
36
і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?
37
Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе.
38
Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною!
39
Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацней крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
40
Ісус, затрымаўшыся, сказаў прывесьці яго да Сябе. I, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:
41
чаго ты хочаш ад Мяне? Той сказаў: Госпадзе, каб мне бачыць.
42
Ісус сказаў яму: Бач жа! вера твая спасла цябе.
43
I ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. I ўвесь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24