bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 1
2 Kings 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 2 →
1
Пасьля сьмерці Ахава збунтаваўся Мааў супраць Ізраіля.
2
А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою, што ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і загадаў ім: «Ідзіце, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»
3
І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі з Тэшбы: «Устань і выйдзі на сустрэчу пасланцоў валадара з Самарыі і скажы ім: “Ці ж няма Бога ў Ізраіля, што вы ідзіцё пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону?
4
Таму, вось, што кажа ГОСПАД: "З ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”». І Ільля пайшоў.
5
І вярнуліся пасланцы да Ахазіі, і ён спытаў іх: «Чаму вы вярнуліся?»
6
А яны адказалі яму: «Нейкі чалавек сустрэў нас і сказаў нам: “Ідзіце і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і скажыце яму: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону? Таму з ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”».
7
Ён сказаў ім: «Як выглядаў той чалавек, які выйшаў вам на спатканьне і сказаў вам гэтыя словы?»
8
Адказалі яму: «Гэты чалавек быў у плашчы са скураў і быў падперазаны пасам скураным вакол сьцёгнаў». І ён крыкнуў: «Гэта Ільля з Тэшбы».
9
І паслаў Ахазія па яго пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І прыйшоў ён да Ільлі, калі той у гэты час быў на вяршыні гары, і сказаў яму: «Чалавеча Божы! Валадар загадаў, каб ты зыйшоў з гары!»
10
У адказ Ільля сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе разам з пяцьдзесяцёма тваімі!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго разам з пяцьдзесяцёма ягонымі.
11
І валадар паўторна паслаў па яго іншага пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І ён сказаў яму: «Чалавеча Божы! Вось што кажа валадар: “Хутка зыйдзі з гары!”»
12
У адказ Ільля сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцьдзясят чалавек тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят чалавек ягоных.
13
І паслаў валадар трэйцяга пяцідзясятніка і пяцьдзясят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Ільлёю і прасіў яго: «Чалавеча Божы, няхай жыцьцё маё і жыцьцё гэтых слугаў тваіх, гэтых пяцідзесяці, будзе каштоўным у вачах тваіх!
14
Бо вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцьдзесяцёма, якія з імі былі. Але цяпер прашу, каб зьявіў ты міласэрнасьць дзеля душы маёй».
15
І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі: «Зыйдзі разам з ім, ня бойся яго». І Ільля ўстаў, і пайшоў разам з ім да валадара,
16
і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону, як быццам няма Бога ў Ізраіля, ад Якога ты мог бы даведацца слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, не падымешся, але сьмерцю памрэш”».
17
І памёр валадар паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў Ільля. А на месцы ягоным стаў валадарыць Ярам, брат ягоны, у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо Ахазія ня меў сына.
18
Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25