bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 2
2 Kings 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 3 →
1
І сталася, што калі ГОСПАД хацеў узяць Ільлю ў неба віхорам, ішоў Ільля і Элісэй з Гільгалу.
2
І сказаў Ільля Элісэю: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне аж у Бэтэль». Але Элісэй адказаў яму: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Бэтэль.
3
І выйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён адказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».
4
І сказаў яму Ільля: «Элісэй, застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне ў Ерыхон». Але ён адказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, я не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Ерыхон.
5
І падыйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавой тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, а вы маўчыце!»
6
І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». Элісэй сказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва разам.
7
І пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць здалёку, а яны абодва стаялі каля Ярдану.
8
І Ільля зьняў плашч свой, і скруціў, і ўдарыў ім па вадзе. І разьдзялілася вада ў адзін і ў другі бок, і перайшлі абодва па сухому.
9
Калі перайшлі, Ільля сказаў Элісэю: «Прасі, чаго хочаш, каб я зрабіў табе, пакуль ня буду забраны ад цябе». А Элісэй сказаў: «Прашу, няхай падвойна дух твой пяройдзе на мяне!»
10
Ільля сказаў: «Цяжкога ты просіш. Калі, аднак, убачыш мяне, як буду ўзяты ад цябе, будзе табе тое, пра што просіш; а калі ня ўбачыш, ня будзе».
11
І калі яны ішлі і размаўлялі, раптам зьявілася калясьніца агністая і коні агністыя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхоры падняўся ў неба.
12
А Элісэй глядзеў і крычаў: «Ойча мой! Ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя». І больш яго ўжо ня бачыў, і схапіўшы шаты свае, разьдзёр іх на дзьве часткі.
13
І падняў ён плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і вярнуўся, і стаў на беразе Ярдану.
14
І плашчом Ільлі, які зваліўся з яго, ударыў па вадзе і сказаў: «Дзе ГОСПАД, Бог Ільлі?» І ўдарыў па вадзе, і яна разьдзялілася туды і сюды, і Элісэй перайшоў.
15
І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Ільлі супачыў на Элісэю». І прыйшлі на спатканьне яму, і пакланіліся яму, упаўшы тварам на зямлю,
16
і сказалі яму: «Вось, між слугаў тваіх знаходзіцца пяцьдзясят людзей мужных. Няхай яны пойдуць і пашукаюць гаспадара твайго, ці часам не падняў яго Дух ГОСПАДА і не спусьціў на адной з гор, або ў якой лагчыне». Ён жа сказаў: «Не пасылайце!»
17
Але яны налягалі на яго і надакучалі так, што Элісэй сказаў: «Пасылайце». І паслалі яны пяцьдзясят чалавек, і яны шукалі Ільлю тры дні, і не знайшлі,
18
і так вярнуліся да яго, калі ён быў у Ерыхоне, і ён сказаў ім: «Ці ж не казаў я вам: “Не ідзіце!”»
19
І сказалі жыхары гораду Элісэю: «Вось, разьмяшчэньне гораду гэтага добрае, як ты, гаспадару, бачыш, але вада нездаровая і зямля не дае пладоў».
20
Ён сказаў: «Прынясіце мне новую місу і укіньце ў яе солі». І яны прынесьлі яму,
21
і ён пайшоў да крыніцы вады, укінуў у яе соль і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў воду гэтую, і ня будзе ў ёй больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”».
22
І аздароўлена была вада па сёньняшні дзень паводле слова Элісэя, якое ён сказаў.
23
Адтуль пайшоў ён у Бэтэль. Калі ж ішоў ён дарогаю, малыя хлопцы выбеглі з гораду і сьмяяліся з яго пагардліва, кажучы: «Ідзі, лысы! Ідзі, лысы!».
24
Ён аглянуўся, убачыў іх і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх.
25
Адтуль пайшоў ён на гару Кармэль, а адтуль вярнуўся ў Самарыю.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25