bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 24
2 Kings 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 25 →
1
У дні ягоныя прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоныым на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго.
2
І ГОСПАД паслаў на яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх на Юду, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён гаварыў праз слугаў Сваіх, прарокаў.
3
І сталася гэтае дзеля гневу ГОСПАДА на Юду, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго дзеля грахоў Манасы, якія ён рабіў,
4
і дзеля нявіннай крыві, якую праліў, і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннаю. І не хацеў ГОСПАД прабачыць.
5
А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
6
І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны.
7
І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ракі Эгіпецкай аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту.
8
Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Маці ягоная называлася Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму.
9
І рабіў ён ліхое перад ГОСПАДАМ, як рабіў бацька ягоны.
10
У той час слугі Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і аблажылі горад.
11
І прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, да гораду, а слугі ягоныя аблягалі яго.
12
І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі і эўнухамі, да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
13
І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы палацу валадарскага, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, ў Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што сказаў ГОСПАД.
14
І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І засталіся толькі найбяднейшыя людзі.
15
І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў, і магнатаў усіх забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон.
16
І ўсё войска, сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.
17
І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, зьмяніўшы імя ягонае на Сэдэкію.
18
Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
19
І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як рабіў Егаяхін.
20
Сталася гэта дзеля гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25