bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 23
2 Kings 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 24 →
1
І паслаў валадар, і сабраліся да яго ўсе старшыні Юды і Ерусаліму.
2
І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, сьвятары і прарокі і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА.
3
І стаў валадар на ўзвышэньні, і заключыў запавет перад ГОСПАДАМ, што яны будуць хадзіць за ГОСПАДАМ і будуць спаўняць прыказаньні Ягоныя, і пастановы, і закон усім сэрцам і ўсёй душой, каб выканаць словы запавету гэтага, якія запісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ далучыўся да запавету.
4
І загадаў валадар першасьвятару Хількіі і іншым сьвятарам, і прыдзьвернікам, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль.
5
І паскідаў ён сьвятароў паганскіх, якіх паставілі валадары Юды і якія кадзілі на ўзгорках у гарадах Юды і ў ваколіцах Ерусаліму, і якія кадзілі Баалу, сонцу, месяцу, сузор’ям і ўсяму войску нябеснаму.
6
І вынес ён са Сьвятыні ГОСПАДА Астарту, і занёс яе па-за Ерусалім у даліну Кедрону, і спаліў яе там. І сьцёр яе на парахно, і кінуў яе на магілы людзей простых.
7
І разваліў ён дамы распусьніцаў, якія былі пры Доме ГОСПАДА, дзе жанчыны ткалі адзеньне для Астарты.
8
І выгнаў ён усіх сьвятароў паганскіх з гарадоў Юды, і апаганіў узгоркі, дзе сьвятары гэтыя складалі ахвяры ад Гівы аж да Бээр-Шэвы. І зруйнаваў узгорак брамы, які быў каля ўваходу ў браму Егошуа, начальніка гораду, з левага боку ад гарадзкой брамы.
9
І сьвятарам узгоркаў забаранялася прыступаць да ахвярніка ГОСПАДА ў Ерусаліме, толькі маглі яны есьці праснакі між братоў сваіх.
10
І апаганіў ён Тафэт, што ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь Малоха.
11
І загадаў прыбраць коней, якіх валадары Юды пасьвячалі сонцу, ад уваходу ў Дом ГОСПАДА каля жытла Натан-Мэлеха, эўнуха, якое на панадворку, і спаліў агнём калясьніцы сонца.
12
І ахвярнікі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі валадары Юды, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках Дому ГОСПАДА, валадар зьнішчыў, а пыл ад іх укінуў у ручай Кедрон.
13
І апаганіў ён узгоркі насупраць Ерусаліму з правага боку гары Аліўнай, якія Салямон, валадар Ізраіля, паставіў для Астарты, брыдоты Сідонцаў, і Кемоша, брыдоты Мааву, і Мількома, брыдоты сыноў Амона.
14
І паразьбіваў ён слупы, і высек сьвятыя гаі, і засыпаў месца іх косткамі чалавечымі.
15
І таксама ахвярнік, які быў у Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўцягнуў ў грэх Ізраіля, і вось, ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту.
16
І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там былі на гары, і загадаў выняць косткі з магілаў і спаліць на ахвярніку, і апаганіць яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, прадказаўшы падзеі гэтыя.
17
І спытаўся Ёсія: «Што гэта за помнік, які я бачу?» Адказалі яму жыхары гораду: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юды і прадказаў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі».
18
І сказаў ён: «Пакіньце яго ў супакоі. Няхай ніхто не чапае костак ягоных». І косткі ягоныя пакінулі некранутымі разам з косткамі прарока, які прыйшоў з Самарыі.
19
І ўсе дамы ўзгоркаў, якія былі па гарадах Самарыі пабудаваныя валадарамі Ізраіля на зьнявагу ГОСПАДА, Ёсія разваліў і зрабіў з імі, як у Бэтэлі.
20
І пазабіваў ён усіх паганскіх сьвятароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і папаліў на іх косткі іхнія, а пасьля вярнуўся ў Ерусалім.
21
І загадаў валадар усяму народу: «Сьвяткуйце Пасху ГОСПАДА, Бога вашага, як напісана ў кнізе Запавету гэтага».
22
Бо не была Пасха сьвяткаваная ад часоў судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля, і ўвесь час валадароў Ізраіля і валадароў Юды.
23
Толькі ў васямнаццатым годзе валадарвньня Ёсіі сьвяткавалі Пасху ГОСПАДА ў Ерусаліме.
24
Таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі памёршых, і чараўнікоў, і зьнішчыў тэрафімы, ідалы і ўсе брыдоты, якія былі ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.
25
Перад ім не было такога валадара, які б навярнуўся да ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, і ўсёю сілаю сваёй згодна з усім законам Майсея, і пасьля яго не зьявіўся падобны яму.
26
Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якія прычыніў Яму Манаса.
27
І сказаў ГОСПАД: «Нават Юду Я адкіну ад аблічча Майго, як Я адкінуў Ізраіля. І адкіну горад гэты, які Я выбраў, Ерусалім, і Сьвятыню, пра якую Я сказаў: “Там будзе імя Маё!”»
28
А іншыя дзеяньні Ёсіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
29
У дні ягоныя фараон Нэхо, валадар Эгіпту, пайшоў на валадара Асірыі на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго валадар Ёсія, і быў забіты ім у Мэгіддо, калі ўбачыў яго.
30
І павезьлі слугі яго мёртвым на калясьніцы з Мэгіддо, і прывезьлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле ягонай. А народ краіны ўзяў сына ягонага Егаахаза, і памазаў яго, і паставіў яго валадаром на месца бацькі ягонага.
31
Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме толькі тры месяцы. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
32
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго таго, што рабілі бацькі ягоныя.
33
І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну падатак — сто талентаў срэбра і талент золата.
34
І паставіў фараон Нэхо валадаром Эліякіма, сына Ёсіі, замест бацькі ягонага, Ёсіі, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім. А Егаахаза ўзяў і завёў у Эгіпет, дзе ён і памёр.
35
І Егаякім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб дастаўляць срэбра паводле загаду фараона, і ад кожнага ў краіне паводле вызначанага падатку вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо.
36
Егаякім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Зэбіда, дачка Пэдаі з Румы.
37
І рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25