bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 21
2 Kings 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 22 →
1
Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і пяцьдзясят пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Хефцыба.
2
І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА па звычаю народаў, якія зьнішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
3
І адбудаваў ён узгоркі, якія быў зьнішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў Астарту, як рабіў Ахаў, валадар Ізраіля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
4
І пабудаваў ён ахвярнікі ў Доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме Я зьмяшчу імя Маё».
5
І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.
6
І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чарамі, паставіў тых, што выклікаюць духаў памёршых, і вешчуноў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
7
І паставіў ён ідала Астарты, якога зрабіў, у Сьвятыні, пра якую ГОСПАД сказаў Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У гэтай Сьвятыні і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля, Я зьмяшчу імя Маё навечна.
8
І ўжо больш ня будзе нага Ізраіля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іхнім, калі толькі будуць яны выконваць усё тое, што Я загадаў ім, і ўвесь Закон, які даў ім Майсей, слуга Мой».
9
Але яны не паслухалі Яго, і, зьведзеныя Манасам, дапускаліся ліхоты горш, чым народы, якія вынішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
10
І прамаўляў ГОСПАД праз слугаў Сваіх, прарокаў, кажучы:
11
«За тое, што Манаса, валадар Юды, дапускаўся такіх брыдотаў, горшых чым тыя, якіх дапускаліся Амарэйцы перад ім, і ўцягнуў у грэх Юду ідаламі сваімі,
12
вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я навяду няшчасьці на Ерусалім і Юду, што ў кожнага, хто пачуе, зазьвініць у абодвух вушах ягоных.
13
І працягну Я над Ерусалімам мерку Самарыі і грунтвагу дому Ахава, і вытру Ерусалім, як выціраецца міска, вытру і перавярну дагары дном.
14
Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў іхніх, і станецца яна рабункам і здабычай усіх ворагаў іхніх.
15
Бо яны рабілі ліхое перад вачыма Маімі і гнявілі Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іхнія з Эгіпту, аж па гэты дзень”».
16
Таксама Манаса праліваў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юду, дапускаючы таго, што ліхое ў вачах ГОСПАДА.
17
А рэшта дзеяньняў Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і грахі, якіх дапускаўся, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
18
І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дому свайго, у садзе Узіі. Пасьля яго стаў валадаром Амон, сын ягоны.
19
Амон меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме два гады. Маці ягоная называлася Мешулемэт, дачка Харуца з Ётбы.
20
І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, як Манаса, бацька ягоны,
21
і хадзіў усімі шляхамі, якімі хадзіў бацька ягоны, і служыў ідалам, якім служыў бацька ягоны, і пакланяўся ім.
22
І пакінуў ён ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і не хадзіў шляхам ГОСПАДА.
23
І змовіліся супраць яго слугі ягоныя, і забілі валадара ў доме ягоным.
24
Але народ зямлі забіў усіх, якія былі змовіўшыся супраць валадара Амона, і выбралі сабе на валадара замест яго Ёсію, сына ягонага.
25
А іншыя дзеяньні Амона і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
26
І пахавалі яго ў садзе Узіі ў магіле ягонай. Пасьля яго стаў валадарыць Ёсія, сын ягоны.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25