bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 12
2 Kings 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 13 →
1
Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром.
2
У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Цыбэя з Бээр-Шэвы.
3
І рабіў Ёаш справядлівае перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні, пакуль вучыў яго сьвятар Егаяда.
4
Толькі узгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
5
І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усе грошы, якія прыносяць як дар у Сьвятыню ГОСПАДА тыя, што прыходзяць, і якія складаюць у ахвяру за душу, і якія паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,
6
няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ўжываюць на направу пашкоджаньняў у Сьвятыні, дзе будзе патрэба».
7
Але яшчэ да дваццаць трэйцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Сьвятыні.
8
І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Сьвятыні? І цяпер не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленьне Сьвятыні».
9
І згадзіліся сьвятары ня браць грошы ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Сьвятыні.
10
І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач ахвярніка з правага боку каля ўваходу ў Сьвятыню. І сьвятары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў Дом ГОСПАДА.
11
І калі яны бачылі, што ўжо шмат грошаў у скрыні, прыходзілі пісар валадарскі і першасьвятар, і забіралі грошы, якія знаходзілі ў Доме ГОСПАДА, і лічылі іх.
12
І аддавалі гэтыя пералічаныя грошы загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Сьвятыні ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі у Сьвятыні ГОСПАДА,
13
і на муляроў, і на каменяроў, і на куплю дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Сьвятыні.
14
Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы ані іншыя рэчы залатыя або срэбныя для Дому ГОСПАДА,
15
бо давалі яго работнікам, што напраўлялі Дом ГОСПАДА.
16
І не правяралі людзей, якія атрымоўвалі грошы для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна.
17
Але грошы як былі ахвярай за праступак і ахвярай за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яны належалі сьвятарам.
18
У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І прыняў ён рашэньне ісьці на Ерусалім.
19
І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі валадары Юды Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, і што сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў палацы валадарскім, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму.
20
А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
21
І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў палацы ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сілла.
22
Ёзавад, сын Шымэата, і Егазавад, сын Шамэра, слугі ягоныя, забілі яго, і ён памёр. І пахавалі яго пры бацьках ягоных у горадзе Давіда. А пасьля яго валадарыў сын ягоны Амазія.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25