bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 13
2 Kings 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 14 →
1
У дваццаць трэйцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаўся валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.
2
І дапускаўся ён зла перад ГОСПАДАМ, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і не адварочваўся ад грэху.
3
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Ізраіля, і аддаў іх ГОСПАД у рукі Хазаэля, валадара Сірыі, і ў рукі Бэн-Гадада, сына Хазаэля, на ўвесь той час.
4
І маліўся Егаахаз перад абліччам ГОСПАДА, і выслухаў яго ГОСПАД, бо Ён бачыў гора Ізраіля, як прыціснуў іх валадар Сірыі.
5
І даў ГОСПАД Ізраілю збаўцу, і быў ён вызвалены з рукі Сірыі. І жылі сыны Ізраіля ў намётах сваіх, як і даўней.
6
Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля, і трывалі ў ім, і нават Астарта стаяла ў Самарыі.
7
І пакінуў [ГОСПАД] Егаахазу з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхоты, бо выбіў іх валадар Сірыі, і зрабіў іх як пыл на дарозе.
8
А іншыя дзеяньні Егахааза і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
9
І заснуў Егаахаз пры бацьках сваіх, і пахавалі яго ў Самарыі. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Егааш.
10
У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.
11
і дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступіў ад грахоў дому Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля, і трываў у іх.
12
А іншыя дзеяньні Егааша і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная, калі ён ваяваў супраць Амазіі, валадара Юды, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
13
І заснуў Егааш пры бацьках сваіх, а Ерабаам сеў на пасадзе ягоным. І быў пахаваны Егааш у Самарыі з валадарамі Ізраіля.
14
А Элісэй захварэў немаччу, ад якой потым памёр. І прыйшоў да яго Егааш, валадар Ізраіля, і плакаў перад ім, і казаў: «Ойча мой, ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя!»
15
І сказаў яму Элісэй: «Вазьмі лук і стрэлы!» І ён прынёс яму лук і стрэлы.
16
І сказаў ён валадару Ізраіля: «Палажы руку сваю на лук!» І валадар палажыў руку сваю, а Элісэй палажыў рукі свае на рукі валадара
17
і сказаў: «Адчыні вакно на ўсход». І калі ён адкрыў, сказаў Элісэй: «Страляй!» І ён стрэліў, а Элісэй сказаў: «Страла перамогі ГОСПАДА і страла збаўленьня супраць Сірыі. Ты паб’еш Сірыю ў Афэку і зьнішчыш яе».
18
І сказаў: «Вазьмі стрэлы!» І калі ён узяў іх, сказаў яму: «Удар па зямлі!» І ён ударыў тры разы, і перастаў.
19
І чалавек Божы загневаўся на яго і сказаў: «Трэба было ўдарыць пяць або шэсьць разоў. Тады ты перамог бы Сірыю дашчэнту, цяпер жа пераможаш Сірыю толькі тры разы!»
20
І памёр Элісэй, і пахавалі яго. А дружыны Мааву нападалі на зямлю штогод.
21
І сталася, што калі пахавалі аднаго чалавека, убачылі дружыну [Мааву], і кінулі чалавека таго ў магілу Элісэя, і ўцяклі. Але калі чалавек той дакрануўся костак Элісэя, аджыў і стаў на ногі свае.
22
А Хазаэль, валадар Сірыі, непакоіў Ізраіля ў-ва ўсе дні Егаахаза.
23
І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго.
24
І памёр Хазаэль, валадар Сірыі, а замест яго стаў валадарыць сын ягоны, Бэн-Гадад.
25
І Егааш, сын Егаахаза, забраў з рук Бэн-Гадада, сына Хазаэля, гарады, якія той быў забраў ад бацькі ягонага, Егаахаза, вайною. Тройчы пабіў яго Егааш і вярнуў гарады Ізраіля.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25