bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 17
2 Kings 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 18 →
1
У дванаццатым годзе Ахаза, валадара Юды, Осія, сын Элы, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзевяць гадоў.
2
І дапускаўся ён таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, але ня так, як валадары Ізраіля, якія былі перад ім.
3
І выйшаў супраць яго Сальманэсэр, валадар Асірыі. І Осія падпарадкаваўся яму, і плаціў яму даніну.
4
Але валадар Асірыі выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў весьнікаў да Со, валадара Эгіпецкага, і перастаў перасылаць даніну валадару Асірыі, як кожны год звычайна рабіў гэта. І ўзяў яго валадар Асірыі, і, зьвязанага, замкнуў у вязьніцы.
5
І прайшоў валадар Асірыі ўсю краіну, і прыйшоў пад Самарыю, і аблажыў яе, і трымаў яе ў аблозе тры гады.
6
У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі, здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мэдаў.
7
І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі перад ГОСПАДАМ, Богам сваім, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і пакланяліся багам чужым,
8
і сталі хадзіць па звычаю паганаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад сынамі Ізраіля, і па звычаю валадароў Ізраіля, якія рабілі тое самае.
9
І зьневажалі сыны Ізраіля ўчынкамі ліхімі ГОСПАДА, Бога свайго, і будавалі сабе ўзгоркі ў-ва ўсіх гарадах сваіх, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.
10
І паставілі яны сабе слупы і выявы Астарты на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
11
І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як пагане, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам іхнім, і дапускаліся найгоршых учынкаў, і гнявілі ГОСПАДА,
12
і служылі паганым ідалам, пра якіх ГОСПАД гаварыў ім, каб не рабілі гэтага.
13
І перасьцерагаў ГОСПАД Ізраіля і Юду праз усіх прарокаў Сваіх і ўсіх відушчых, кажучы: «Зьвярніце са шляхоў сваіх ліхіх і выконвайце прыказаньні Мае і пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які Я даў бацькам вашым і які пераказаў вам праз слугаў Маіх, прарокаў».
14
Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.
15
І адкінулі яны прыказаньні Ягоныя і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне, якое Ён даў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ішлі ўсьлед за паганамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі яны так, як тыя робяць.
16
І занядбалі яны ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога свайго, і зрабілі сабе літыя выявы, і двух цялят, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
17
і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, і гнявілі Яго.
18
І моцна загневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і адкінуў іх ад аблічча Свайго, і нікога не засталося, толькі адно пакаленьне Юды.
19
Але і Юда не выконваў прыказаньняў ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіў паводле звычаяў Ізраільцянаў, як яны рабілі.
20
І ГОСПАД адкінуў усе пакаленьні Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго.
21
Бо Ізраіль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе валадаром Ерабаама, сына Навата, а Ерабаам адарваў Ізраіля ад ГОСПАДА і дазволіў ім грашыць грахом вялікім.
22
І сыны Ізраіля хадзілі ў-ва ўсіх грахах Ерабаама, якіх ён дапускаўся, і не пакідалі іх,
23
аж пакуль ГОСПАД не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як прадказваў праз усіх слугаў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраіля з зямлі іхняй у Асірыю аж да гэтага дня.
24
І валадар Асірыі перасяліў людзей з Бабілону, з Куты, з Аввы, з Хамату і з Сэфарваіму, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраіля. І яны прыйшлі ў Самарыю, і абжыліся ў ваколіцах ейных.
25
Калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся ГОСПАДА. Але ГОСПАД напусьціў на іх ільвоў, якія забівалі іх.
26
І паведамлена было валадару Асірыі: «Народы, якія ты перасяліў і прымусіў жыць у гарадах Самарыі, ня ведаюць закону Бога зямлі той, і Ён напусьціў на іх ільвоў, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня ведаюць закону Бога зямлі той».
27
І валадар Асірыі загадаў: «Завядзіце туды аднаго са сьвятароў, якога адтуль забралі ў няволю. Няхай ён ідзе і жыве там, і няхай вучыць іх закону Бога зямлі той».
28
І адзін са сьвятароў, якога забралі ў няволю з Самарыі, абжыўся ў Бэтэлі, і вучыў іх, як яны маюць баяцца ГОСПАДА.
29
Кожны народ зрабіў сабе бога свайго, і ставілі іх у сьвятынях на ўзгорках, якія раней пабудавалі Самаране; кожны народ у мясцовасьцях сваіх, дзе жыў.
30
Так людзі з Бабілону зрабілі Сукот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргаля, а людзі з Хамату — Ашыму,
31
Жыхары Аввы зрабілі Нібхаза і Тартака; Сэфарваімцы палілі агнём дзяцей сваіх на хвалу Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэфарваіму.
32
І таксама служылі яны ГОСПАДУ, і спаміж сваіх паставілі яны сьвятароў узгоркаў, якія складалі там ахвяры.
33
І служылі яны ГОСПАДУ, і таксама ідалам сваім па звычаю тых народаў, з якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю.
34
Аж да сёньняшняга дня робяць яны па старых звычаях, і не баяцца ГОСПАДА, не захоўваюць пастановаў Ягоных і прыказаньняў, Закону і загадаў, якія даў ГОСПАД сынам Якуба, якога назваў Ізраілем.
35
І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім: «Не ўшаноўвайце багоў чужых і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.
36
Але ГОСПАДА, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай сілай вялікаю і рукой магутнаю, Яго бойцеся, Яго слаўце і Яму ахвяры складайце.
37
І пастановы Ягоныя, і загады, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, выконвайце заўсёды, а багоў чужых ня бойцеся.
38
І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых,
39
але ГОСПАДА, Бога вашага, бойцеся, і Ён выратуе вас з рук усіх ворагаў вашых».
40
Але яны не паслухалі, а рабілі ўсё па даўнейшым звычаі сваім.
41
І вось, гэтыя народы баяліся ГОСПАДА, але таксама служылі ідалам сваім. І таксама дзеці іхнія, і дзеці дзяцей іхніх робяць так, як бацькі іхнія, аж да сёньняшняга дня.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25