bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 3
2 Kings 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 4 →
1
Ярам, сын Ахава, узяў уладу над Ізраілем у Самарыі ў васямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і валадарыў дванаццать гадоў.
2
І дапускаўся ён усякага ліха перад ГОСПАДАМ, але ня так, як бацька ягоны і маці. Ён прыняў слуп Баала, які зрабіў бацька ягоны.
3
Трываў ён, аднак, у грахах Ерабаама, сына Навата, які навучыў грашыць Ізраіля, і не адступіў ад іх.
4
Мэша, валадар Мааву, гадаваў шмат быдла і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў.
5
Але пасьля сьмерці Ахава валадар Мааву збунтаваўся супраць валадара Ізраіля.
6
І валадар Ярам выйшаў з Самарыі і зрабіў агляд усяго Ізраіля.
7
І ў дарозе ён паслаў Язафату, валадару Юды, пасланцоў, паведамляючы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці хочаш пайсьці са мной ваяваць супраць Мааву?» Той адказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае».
8
І запытаўся: «Якім шляхам мы пойдзем?» А ён адказаў: «Праз пустыню Эдом».
9
І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі.
10
І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! Сабраў ГОСПАД трох валадароў, каб выдаць іх у рукі Мааву».
11
І спытаўся Язафат: «Ці няма тут прарока ГОСПАДАВАГА, каб праз яго спытаць ГОСПАДА?» І сказаў адзін са слугаў валадара Ізраіля: «Ёсьць тут Элісэй, сын Шафата, які паліваў вадой рукі Ільлі».
12
І сказаў Язафат: «Ён мае слова ГОСПАДА». І пайшлі да яго валадар Ізраіля, і Язафат, і валадар Эдому.
13
І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». Але сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не сабраў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?»
14
І сказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, калі б я не паважаў Язафата, валадара Юды, не зьвярнуў бы ўвагі на цябе і ня глянуў бы.
15
Цяпер жа прывядзіце да мяне гусьляра». І калі той зайграў, лягла на Элісэя рука ГОСПАДА,
16
і ён сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Выкапайце ў гэтай лагчыне равы побач равоў”.
17
Гэта вось кажа ГОСПАД: “Ня ўбачыце ветру, ані дажджу, а лагчына гэтая запоўніцца вадою. І будзеце піць вы, і статак ваш, і жывёла вашая”.
18
І гэтага яшчэ мала ў вачах ГОСПАДА. Ён выдасьць таксама Мааў у рукі вашыя.
19
Вы зруйнуеце ўсе гарады ўмацаваныя і ўсе гарады багатыя, вы сьсячыцё ўсе дрэвы добрыя, засыпеце ўсе крыніцы водаў, усе палі абрабляныя добрыя зьнішчыце, накідаўшы камянёў».
20
І сталася раніцаю, калі звычайна складаецца ахвяра, вось, вада пацякла дарогаю Эдомскай і напоўнілася зямля вадою.
21
А ўсе Мааўляне, даведаўшыся, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы.
22
Вельмі рана ўстаўшы, на ўзыходзе сонца, убачылі Мааўляне здалёку ваду чырвоную, як кроў.
23
І закрычалі яны: «Гэта кроў! Напэўна, валадары рэжуцца паміж сабой, і пазабівалі адзін аднаго. Хадзем па здабычу, Мааўляне!»
24
Калі падыйшлі яны пад табар Ізраіля, падняліся Ізраільцяне і ўдарылі на Мааўлянаў так, што тыя кінуліся перад імі ўцякаць, а яны ішлі наперад і забівалі Мааўлянаў.
25
І зруйнавалі гарады, і закідалі палі добрыя камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і зрэзалі ўсе дрэвы добрыя. Урэшце, засталіся толькі муры Кір-Харэшэту, і абкружылі яго каменекіды і закідвалі камянямі.
26
Калі валадар Мааву ўбачыў, што перамагаюць ворагі ягоныя, ён узяў з сабой сямсот чалавек, якія валодалі мячом, каб прабіцца да валадара Эдому, але ня змог.
27
І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25