bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 22
2 Kings 22
Belarusian Bokun
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 23 →
1
Ёсія меў восем гадоў, калі пачаў валадарыць, і трыццаць адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Едыда, дачка Адаі з Бацкату.
2
І рабіў ён тое, што мілым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у-ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і не зварочваў ані направа, ані налева.
3
У васямнаццатым годзе валадара Ёсіі паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы:
4
«Ідзі да першасьвятара Хількіі. І няхай ён палічыць срэбра, якое ахвяравана ў Доме ГОСПАДА, што сабралі прыдзьвернікі ад народу.
5
І няхай дадуць яго загадчыкам працы у Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА,
6
цесьлярам, будаўнікам, мулярам, і на куплю дрэва, чэсаных камянёў дзеля направы Сьвятыні.
7
Толькі ня трэба дамагацца ад іх справаздачы з грошаў, якія ім даручаны, бо яны працуюць чэсна».
8
І сказаў першасьвятар Хількія пісару Шафану: «Знайшоў я кнігу Закону ў Доме ГОСПАДА». І даў Хількія кнігу Шафану, і ён чытаў яе.
9
І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму вестку, кажучы: «Слугі твае ўзялі грошы, якія знайшлі ў Сьвятыні, і перадалі іх загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА».
10
І паведаміў пісар Шафан валадару: «Сьвятар Хількія даў мне кнігу». І Шафан прачытаў яе валадару.
11
Калі валадар пачуў словы кнігі Закону, разьдзёр шаты свае
12
і загадаў сьвятару Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Ахбору, сыну Міхея, і Шафану, пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:
13
«Ідзіце і спытайце ГОСПАДА што да мяне і што да народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў ГОСПАДА ўзгарэўся супраць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтае, каб выканаць усё, што ў ёй напісана».
14
І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды, прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.
15
Яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне:
16
"Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды,
17
бо яны пакінулі Мяне і складалі ахвяры чужым багам, і гнявілі Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх. Таму ўзгарэўся гнеў Мой на месца гэтае і не патухне".
18
А што да валадара Юды, які паслаў вас, каб запытацца ГОСПАДА, скажыце яму так: "Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што ты слухаў словы кнігі,
19
і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад ГОСПАДАМ, пачуўшы прароцтвы супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты адзеньне сваё, і плакаў перада Мною, Я выслухаў цябе, — кажа ГОСПАД.
20
Таму Я далучу цябе да бацькоў тваіх і будзеш ты пахаваны ў магіле сваёй, каб вочы твае ня бачылі ўсяго таго гора, якое Я навяду на месца гэтае"”». І яны расказалі валадару тое, што пачулі.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25