bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 20
2 Kings 20
Belarusian Bokun
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 21 →
1
У тыя дні Эзэкія захварэў сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Упарадкуй дом свой, бо памрэш і ня будзеш жыць”».
2
І Эзэкія адвярнуўся тварам да сьцяны, і маліўся да ГОСПАДА, кажучы:
3
«ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што мілае Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
4
І не перайшоў Ісая яшчэ і паловы гораду, як было да яго слова ГОСПАДА, кажучы:
5
«Вярніся і скажы Эзэкіі, валадару народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае, і вось, Я аздараўлю цябе, і на трэйці дзень ты пойдзеш у Дом ГОСПАДА.
6
І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў, і вызвалю з рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і вазьму пад апеку горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”».
7
І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і паклалі на скулу, і Эзэкія ачуняў.
8
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак будзе, што ГОСПАД аздаровіць мяне, і што на трэйці дзень я пайду ў Дом ГОСПАДА?»
9
Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД споўніць слова, якое Ён сказаў. Ці цень мае прайсьці наперад на дзесяць ступеняў, ці адступіцца на дзесяць ступеняў?»
10
Эзэкія сказаў: «Лёгка для ценю прайсьці наперад на дзесяць ступеняў. Не хачу гэтак, але няхай цень вернецца назад на дзесяць ступеняў!»
11
І клікаў прарок Ісая ГОСПАДА, і Ён перасунуў назад цень на ступенях гадзіньніка Ахаза на дзесяць ступеняў.
12
У той час Бэрадах-Баладан, сын Баладана, валадара Бабілону, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо даведаўся, што ён быў хворы і паздаравеў.
13
І цешыўся Эзэкія з прыходу іхняга, і паказаў ім увесь скарб свой, срэбра і золата, пахнідлы і дарагі алей, збройню сваю і ўсё, што знаходзілася ў скарбніцах ягоных. І не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй.
14
І прыйшоў да валадара Эзэкіі прарок Ісая, і сказаў яму: «Што казалі тыя людзі і адкуль прыйшлі яны да цябе?» Эзэкія сказаў яму: «З далёкай зямлі прыйшлі яны, з Бабілону».
15
І спытаўся Ісая: «Што бачылі яны ў доме тваім?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсьць у доме маім, бачылі яны. Не было ніводнай рэчы, якой бы я не паказаў ім».
16
І сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова ГОСПАДА.
17
Вось, прыйдуць дні, што ўсё, што ў палацы тваім і што сабралі бацькі твае аж да гэтага дня, забяруць у Бабілон, і не застанецца нічога, — кажа ГОСПАД.
18
Таксама дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны эўнухамі ў палацы валадара Бабілону».
19
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты сказаў». І сказаў сабе: «Будзе мір і дабрабыт, прынамсі, у дні мае ».
20
А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і мужнасьць ягоная, і як ён выкапаў студню і канал, і ўвёў ваду ў горад, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
21
І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, а замест яго валадарыў Манаса, сын ягоны.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25