bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 4
2 Kings 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 5 →
1
Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але вось, прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі».
2
Элісэй сказаў ёй: «Чым мог бы я табе дапамагчы? Скажы мне, што маеш у доме сваім?» Яна адказала: «Служка твая ня мае ў доме анічога, апрача збанка з алеем».
3
І сказаў ён: «Ідзі, пазыч сабе посуд у-ва ўсіх суседзяў сваіх, посуд пусты, і набяры яго нямала.
4
І вярніся, і замкні дзьверы за сабою і сынамі сваімі, і налівай у-ва ўсе гэтыя пасудзіны, а напоўненыя адстаўляй».
5
Яна пайшла ад яго, замкнула дзьверы за сабою і за сынамі сваімі, і яны падносілі ёй посуд, а яна налівала.
6
Калі ўвесь посуд быў поўны, сказала яна сыну свайму: «Прынясі мне яшчэ посуд». Але ён адказаў: «Ня маю больш посуду». І спыніўся алей.
7
І пайшла яна, і сказала пра гэта чалавеку Божаму. А ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося».
8
Аднаго дня Элісэй праходзіў праз Шунам. Была там багатая жанчына, якая затрымала яго, каб паеў хлеба. Колькі разоў ён там праходзіў, заходзіў туды падсілкавацца хлебам.
9
І сказала яна мужу свайму: «Я перакананая, што чалавек Божы, які часта праходзіць каля нас, — сьвяты.
10
Дык падрыхтуем малы пакойчык яму, паставім у ім ложак, стол, услончык і сьвечнік, каб, калі зойдзе да нас, застаўся там».
11
Аднойчы зайшоў ён туды, і падняўся ў верхні пакойчык, і там заначаваў.
12
І сказаў ён слузе свайму Гехазію: «Пакліч Шунаміцянку гэтую». Ён паклікаў яе, і яна стала перад ім.
13
І сказаў Элісэй слузе: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупліва служыла нам у-ва ўсім. Што хочаш, каб я аднагародзіў табе? Можа, заступіцца за цябе перад валадаром або перад начальнікам войска?”» Яна адказала: «Я жыву паміж народу свайго».
14
Ён працягваў: «Дык што можна зрабіць для яе?» Гехазі адказаў: «Нажаль, яна ня мае сына, а муж ейны ўжо стары».
15
Элісэй сказаў: «Пакліч яе!» І ён паклікаў яе, і яна стала каля дзьвярэй.
16
Ён сказаў: «У гэтую пару праз год будзеш песьціць сына». Яна адказала: «О, гаспадару мой, чалавек Божы, не падманвай служкі тваёй».
17
Але жанчына зачала і нарадзіла сына праз год у тую самую пару, як сказаў ёй Элісэй.
18
І рос той хлопец. Аднойчы пайшоў ён да бацькі свайго, да жняцоў,
19
і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» Бацька загадаў слузе: «Забяры яго да маці!»
20
Забраў яго слуга і завёў да маці ягонай. І ён сядзеў на каленях у яе да паўдня, і памёр.
21
Яна пайшла і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, замкнула за сабой дзьверы і выйшла.
22
І паклікала яна мужа свайго, і сказала: «Прыйшлі мне, прашу, аднаго са слугаў і асьліцу, каб пайшла я да чалавека Божага, а пасьля вярнуся».
23
Ён сказаў ёй: «Чаму ідзеш да яго сёньня? Не маладзік [цяпер], ані субота?» Але яна сказала: «Добра».
24
І, асядлаўшы асьліцу, сказала слузе свайму: «Вядзі і ідзі! Не затрымоўвайся ў дарозе, пакуль не скажу табе».
25
І паехала, і прыйшла да чалавека Божага на гару Кармэль. Калі чалавек Божы ўгледзеў яе здалёк, сказаў слузе свайму Гехазію: «Гэта тая Шунаміцянка.
26
Пабяжы на спатканьне ёй і спытай ў яе: “Ці здаровая ты? Ці здаровы муж твой? Ці здаровы сын твой?”» Яна адказала: «Здаровыя».
27
І прыйшла яна на гару да чалавека Божага, і абняла ногі ягоныя, а Гехазі падыйшоў, каб адпіхнуць яе, але сказаў яму чалавек Божы: «Пакінь яе, бо душа ейная ў горы вялікім, а ГОСПАД схаваў гэта ад мяне і не паведаміў мне».
28
Яна ж сказала: «Ці я прасіла гаспадара майго пра сына? Ці ж я не казала: “Не падманвай мяне”?»
29
І Элісэй сказаў Гехазію: «Перапаяшы сьцёгны твае, вазьмі кій мой і ідзі! Калі напаткаеш каго, не вітайся з ім, а калі цябе хто прывітае, не адказвай яму. І пакладзеш кій мой на хлопца».
30
Але маці хлопца сказала: «На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе!» І Элісэй устаў, і пайшоў з ёю.
31
А Гехазі выперадзіў іх і палажыў кій на хлопца, але не было ані голасу, ані знаку жыцьця. І Гехазі вярнуўся да яго, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся».
32
І ўвайшоў Элісэй у дом, а хлопец ляжаў мёртвы на ложку ягоным.
33
І ўвайшоў ён, і замкнуў дзьверы за сабою, і маліў ГОСПАДА.
34
І падыйшоў, і лёг на хлопца, і прытуліў вусны свае да вуснаў хлопца, і вочы свае — да вачэй ягоных, і рукі свае – да рук ягоных, і прытуліўся да яго, і сагрэлася цела хлопца.
35
І зноў хадзіў ён па доме ўзад і ўперад, і вяртаўся назад, і прытуліўся да яго, і хлопец пазяхнуў сем разоў і расплюшчыў вочы свае.
36
І паклікаў [Элісэй] Гехазія, і сказаў яму: «Пакліч Шунаміцянку сюды». І той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго, і ён сказаў: «Вазьмі сына твайго».
37
І яна увайшла, і ўпала да ног ягоных, і пакланілася да зямлі, і ўзяла сына свайго, і выйшла.
38
А Элісэй вярнуўся ў Гільгал. І быў голад у той зямлі. І калі сыны прарокаў сядзелі пры ім, ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў».
39
І выйшаў адзін з іх у поле назьбіраць зеляніны. І знайшоў ён дзікую расьліну павітуху, і назьбіраў з яе дзікіх пладоў, і напоўніў імі плашч свой. І вярнуўся ён, і накідаў іх у кацёл з поліўкай. А ён ня ведаў, што гэта была за расьліна.
40
І налілі людзям есьці. І калі яны пакаштавалі стравы, закрычалі ўголас: «Сьмерць у катле, чалавек Божы!» І не маглі есьці.
41
Ён сказаў: «Прынясіце мукі». І насыпаў ён яе ў кацёл, і сказаў: «Налі людзям, і няхай ядуць». І ўжо ў катле не было нічога атрутнага.
42
І прыйшоў нейкі чалавек з Баал-Шалішу, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршынаў: дваццаць хлябоў ячменных і сьвежае збожжа ў мяху. І загадаў Элісэй: «Дай людзям, і няхай яны ядуць».
43
Але слуга ягоны адказаў: «Як я пакладу гэта сотні людзей?» А ён сказаў: «Дай людзям, і няхай ядуць, бо так загадаў ГОСПАД: “Ешце і застанецца яшчэ”».
44
І ён даў ім, і яны наеліся, і яшчэ засталося паводле слова ГОСПАДА.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25