bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 18
2 Kings 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 19 →
1
У трэйцім годзе Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, Эзэкія, сын Ахаза, стаў валадаром Юды.
2
Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў дваццаць дзевяць гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Абія, дачка Захарыі.
3
І рабіў ён усё, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго, што рабіў Давід, бацька ягоны.
4
Ён зьнішчыў узгоркі, пабіў слупы і Астартаў, паламаў мядзянага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля складалі яму ахвяры каджэньня і называлі яго Нэхуштан.
5
І паклаў ён надзею ў ГОСПАДЗЕ, Богу Ізраіля, і падобнага да яго не было між усіх валадароў Юды, як пасьля яго, так і перад ім.
6
І моцна трымаўся ён ГОСПАДА, і не адступаўся ад Яго, і выконваў прыказаньні Ягоныя, якія загадаў ГОСПАД Майсею.
7
І ГОСПАД быў з ім, і ў-ва ўсім, што ён рабіў, меў посьпех. І збунтаваўся ён супраць валадара Асірыі, і не служыў яму.
8
Ён пабіў Філістынцаў аж да Газы і яе ваколіцаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.
9
У чацьвёртым годзе валадара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, вырушыў Сальманэсэр, валадар Асірыі, супраць Самарыі і аблажыў яе.
10
І здабыў ён яе праз тры гады. У шостым годзе Эзэкіі, які быў дзявятым годам Осіі, валадара Ізраіля, была здабыта Самарыя.
11
І валадар Асірыі перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, у Хаборы каля ракі Газан і ў гарадах Мэдаў,
12
бо ня слухалі яны голасу ГОСПАДА, Бога свайго, але парушалі запавет Ягоны, і ўсяго, што загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, ня слухалі і не выконвалі.
13
У чатырнаццатым годзе валадараньня Эзэкіі, напаў Санхэрыў, валадар Асірыі, на ўсе ўмацаваныя гарады Юды, і захапіў іх.
14
І паслаў Эзэкія, валадар Юды, пасланцоў да валадара Асірыі ў Ляхіш, кажучы: «Саграшыў я. Адыйдзі ад мяне. Што накладзеш на мяне, панясу». І валадар Асірыі наклаў на Эзэкію, валадара Юды, даніну ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата.
15
І аддаў Эзэкія ўсё срэбра, якое было знойдзена ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага.
16
У той час Эзэкія зьняў золата з дзьвярэй Дому ГОСПАДА і са слупоў, якія пазалаціў Осія, валадар Юды, і аддаў яго валадару Асірыі.
17
Але валадар Асірыі паслаў з Ляхіша начальніка войска і галоўнага эўнуха, і Рабсака да валадара Эзэкіі ў Ерусалім з вялікім войскам. І яны пайшлі, і прыйшлі ў Ерусалім, і сталі каля каналу верхняе сажалкі, на дарозе Поля Валюшніка.
18
І паклікалі яны валадара, і выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.
19
І сказаў да іх Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа вялікі валадар, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?
20
Ці ты думаеш, што словы заменяць раду і сілу да бою? На каго ты спадзяешся, што адважыўся супраць мяне бунтавацца?
21
Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, ён уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.
22
А можа скажаце мне: "На ГОСПАДА, Бога нашага, спадзяемся"? Дык ці ж Ён ня Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі панішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерусаліму: "Толькі перад ахвярнікам у Ерусаліме будзеце служыць ГОСПАДУ"?”
23
І цяпер пайдзі ў заклад з гаспадаром маім, валадаром Асірыі, і я дам табе дзьве тысячы коней, калі зможаш дастаць сабе вершнікаў для іх.
24
І якім чынам ты выганіш аднаго намесьніка, з найменшых слугаў гаспадара майго? Ці ты надзею маеш у Эгіпце дзеля калясьніцаў і коньнікаў?
25
Ці не бяз волі ГОСПАДА прыйшоў я ў гэтае месца, каб яго спустошыць? Бо ГОСПАД сказаў мне: “Ідзі ў зямлю гэтую і спустош яе”».
26
І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, каб чуў народ, які на мурах».
27
І адказаў ім Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспаар мой, каб казаў я гэтыя словы? Хіба не паслаў ён мяне да людзей, якія сядзяць на муры, і мусяць есьці гной свой і піць мачу сваю з вамі?»
28
І стаў Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, кажучы: «Слухайце словы вялікага валадара, валадара Асірыі:
29
“Гэта кажа валадар. Няхай вас не падманвае Эзэкія, бо ня зможа ён выратаваць вас з рукі маёй!
30
І няхай не падманвае ён вас надзеяй на ГОСПАДА, кажучы: "Выратуе нас ГОСПАД і ня дасьць гораду гэтага ў рукі валадара Асірыі".
31
Ня слухайце Эзэкіі, бо гэта вось кажа валадар Асірыі: "Заключыце запавет са мною і выходзьце да мяне, і будзеце есьці з вінаградніку свайго і з дрэва фігавага свайго, і будзеце піць ваду з сажалак вашых,
32
пакуль я не прыйду і не перасялю вас у зямлю, падобную да зямлі вашай, у зямлю ўраджайную і багатую віном, зямлю хлебу і вінаграду, зямлю аліўкаў і зямлю мёду. І вы будзеце там жыць і ня будзеце паміраць". Дык ня слухайце Эзэкіі, які вас зводзіць, кажучы: "ГОСПАД вызваліць нас!"
33
Ці ратавалі богі народаў, кожны зямлю сваю, ад рукі валадара Асірыі?
34
Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму, Гэны і Іввы? Ці ж вызвалілі яны Самарыю з рукі маёй?
35
Хто з усіх багоў зямель гэтых уратаваў зямлю сваю ад рукі маёй? Дык няўжо ГОСПАД выбавіць з рукі маёй Ерусалім?”»
36
А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова, бо такі быў загад валадара, каб не адказвалі яму.
37
І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, загадчык палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі ў разьдзёртых шатах і перадалі яму словы Рабсака.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25