bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 15
2 Kings 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 16 →
1
У дваццаць сёмым годзе Ерабаама, валадара Ізраіля, Азарыя, сын Амазіі, стаў валадаром Юды.
2
Меў ён шаснаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў у Ерусаліме пяцьдзясят два гады. Маці ягоная называлася Ехолія з Ерусаліму.
3
І рабіў ён тое, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў як бацька ягоны, Амазія.
4
Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
5
І пакараў ГОСПАД валадара праказай, і быў ён пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у доме ў адзіноце. А сын ягоны Ёатам быў начальнікам над палацам і судзіў народ зямлі.
6
А іншыя дзеяньні Азарыі і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
7
І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадаром стаў сын ягоны Ёатам.
8
У трыццаць восьмым годзе Азарыі, валадара Юды, Захарыя, сын Ерабаама, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шэсьць месяцаў.
9
І рабіў ён тое, што было ліхім у вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя, і не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля.
10
І Шальлюм, сын Ябэша, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме, і забіў, і валадарыў на мейсцы ягоным.
11
А іншыя дзеяньні Захарыі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
12
Бо такое было слова ГОСПАДА, якое сказаў ён Егу: «Сыны твае аж да чацьвёртага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраіля». І так сталася.
13
Шальлюм, сын Ябэша, стаў валадаром у трыццаць дзявятым годзе Узіі, валадара Юды, і валадарыў адзін месяц у Самарыі.
14
І выйшаў Мэнахэм, сын Гадзі, з Тырцы, і прыйшоў у Самарыю, і напаў на Шальлюма, сына Ябэша, у Самарыі, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго.
15
А рэшта дзеяньняў Шальлюма і змова ягоная, якую ён учыніў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
16
І спустошыў Мэнахэм Тыфсах і ўсё, што ў ім было, і ваколіцы ягоныя, пачынаючы ад Тырцы, бо горад не адчыніў яму брамы. І ён выбіў яго, і цяжарных жанчынаў пасек.
17
У трыццаць дзевятым годзе Азарыі, валадара Юды, Мэнахэм, сын Гадзі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзесяць гадоў.
18
І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля ўсе дні свае.
19
Прыйшоў Пул, валадар Асірыйцаў, у зямлю Ізраіля. І Мэнахэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца дапамогай ягонай і ўмацаваць уладу ў руках сваіх.
20
А пасьля Мэнахэм гэтае срэбра разлажыў на Ізраільцянаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзясят сыкляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць валадару Асірыі. І валадар Асірыі вярнуўся назад, і не застаўся ў зямлі Ізраіля.
21
А іншыя дзеяньні Мэнахэма і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
22
І супачыў Мэнахэм з бацькамі сваімі, а пасьля яго валадаром стаў Пэкахія, сын ягоны.
23
У пяцідзясятым годзе Азарыі, валадара Юды, Пэкахія, сын Мэнахэма, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на два гады.
24
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля
25
І змовіўся супраць яго Пэках, сын Рэмаліі, возьнік ягоны, і забіў яго ў Самарыі ў вежы палацу валадарскага, а з ім было пяцьдзясят ваяроў Гілеадзкіх. І ён забіў яго, і стаў валадаром пасьля яго.
26
А іншыя дзеяньні Пэкахіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
27
У пяцьдзясят другім годзе Азарыі, валадара Юды, Пэках, сын Рэмаліі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дваццаць гадоў.
28
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля.
29
У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і ўзяў ён Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.
30
А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі, валадара Юды.
31
А іншыя дзеяньні Пэкаха і ўсё, што ён зрабіў запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
32
У другім годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, валадара Ізраіля, стаў валадарыць Ётам, сын Узіі, валадара Юды.
33
Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Еруша, дачка Цадока.
34
І рабіў ён тое, што падабалася ГОСПАДУ; паводле ўсяго, што рабіў Узія, бацька ягоны, ён рабіў.
35
Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. І пабудаваў ён верхнюю браму Дому ГОСПАДА.
36
А астатнія дзеяньні Ётама і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
37
У дні ягоныя ГОСПАД пачаў пасылаць на Юду Рэцына, валадара Сірыі, і Пэкаха, сына Рэмаліі.
38
І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. А пасьля яго пачаў валадарыць Ахаз, сын ягоны.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25