bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 6
2 Kings 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 7 →
1
І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы з табою жывем, цеснае для нас.
2
Дык мы пойдзем да Ярдану і возьмем адтуль кожны па адным бервяне, і зробім сабе месца на пражываньне». Ён сказаў: «Ідзіце!»
3
І сказаў нехта: «Ідзі таксама і ты са слугамі тваімі». І ён адказаў: «Пайду».
4
І пайшоў ён з імі. І прыйшлі яны да Ярдану, і пачалі секчы дрэвы.
5
І сталася, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду. І закрычаў ён: «О, гаспадару мой! Яна ж пазычаная!»
6
І сказаў чалавек Божы: «Дзе яна ўвалілася?» І той паказаў яму месца. І адсек ён кавалак дрэва, і ўкінуў туды, і выплыла сякера.
7
І сказаў ён: «Вазьмі яе!» І той выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе.
8
Валадар Сірыі ваяваў з Ізраілем. І радзіўся ён са слугамі сваімі, кажучы: «У такім і такім месцы зробім засаду».
9
А чалавек Божы паслаў перасьцерагчы валадара Ізраіля і сказаць яму: «Сьцеражыцеся пераходзіць у тым месцы, бо там заляглі Сірыйцы».
10
І валадар Ізраіля паслаў людзей у тое месца, пра якое гаварыў чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два.
11
І ўстрывожылася сэрца валадара Сірыі дзеля гэтай справы. І склікаў ён слугаў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мяне перад валадаром Ізраіля?»
12
І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар. Вось, у Ізраілі ёсьць прарок Элісэй, ён паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».
13
І ён сказаў: «Ідзіце і даведайцеся, дзе ён, а я пашлю і вазьму яго». І паведамілі яму: «Ён у Датане».
14
І паслаў ён туды коней, калясьніцы і моцную дружыну ваяроў. І прыйшлі яны ноччу, і акружылі горад.
15
Раніцаю слуга чалавека Божага ўстаў і выйшаў, і ўбачыў войска вакол гораду, коней і калясьніцы, і паведаміў яму: «О, гаспадару мой, што будзем рабіць?»
16
А ён адказаў: «Ня бойся. Болей тых, хто з намі, чым тых, хто з імі».
17
І маліўся Элісэй, кажучы: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў ГОСПАД вочы слузе, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў агністых вакол Элісэя.
18
І калі Сірыйцы зыходзілі да яго, Элісэй маліўся да ГОСПАДА і сказаў: «Дакрані народ гэты сьлепатою!» І ўдарыў іх ГОСПАД сьлепатою, паводле слова Элісэя.
19
І сказаў ім Элісэй: «Гэта ня тая дарога і ня той горад. Хадзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». І завёў ён іх у Самарыю.
20
Калі прыйшлі яны ў Самарыю, маліўся Элісэй: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы іхнія, каб бачылі». І адкрыў ГОСПАД вочы іхнія, і ўбачылі яны, што знаходзяцца пасярод Самарыі.
21
Калі ўбачыў іх валадар Ізраіля, спытаўся ў Элісэя: «Ці не пазабіваць іх, айцец мой?»
22
Але Элісэй сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай вяртаюцца да гаспадара свайго».
23
І справіў ім валадар вялікае частаваньне, і калі яны наеліся і напіліся, адпусьціў іх. І пайшлі яны да гаспадара свайго. З таго часу дружыны Сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраіля.
24
Пасьля таго Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё і пайшоў, і аблажыў Самарыю.
25
І запанаваў вялікі голад у Самарыі, бо доўга трывала аблога. І галава асла каштавала восемдзесят сыкляў срэбра, а чвэрць каба галубячага гною — пяць сыкляў срэбра.
26
Калі валадар Ізраіля праходзіў па муры, адна жанчына закрычала да яго: «Ратуй мяне, гаспадару мой, валадар!»
27
І сказаў ён: «Калі не дапаможа табе ГОСПАД, як я дапамагу табе? З гумна або з тоўчні?»
28
І спытаў у яе валадар: «Што табе?» Яна адказала: «Гэтая жанчына сказала мне: “Дай сына твайго, і мы зьямо яго сёньня, а сына майго зьямо заўтра”.
29
І зварылі мы сына майго, і зьелі яго, і на другі дзень я сказала ёй: “Дай сына твайго, каб мы зьелі яго”, але яна схавала сына свайго».
30
Калі пачуў гэта валадар, разьдзёр шаты свае. Калі ж праходзіў ён па муры, увесь народ бачыў зрэбніцу, якую насіў ён пад сподам на целе сваім.
31
І сказаў ён: «Няхай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім яшчэ сёньня!»
32
А Элісэй сядзеў у доме сваім, і старшыні сядзелі разам з ім. І валадар паслаў перад сабою чалавека, але перш, чым пасланец увайшоў да Элісэя, ён сказаў старшыням: «Ці вы бачыце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па галаву маю? Глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзьверы і не дазвольце яму ўвайсьці. Вось, ужо чуваць тупат ног гаспадара ягонага, які ідзе за ім».
33
І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар падыйшоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасьця ад ГОСПАДА! Чаго яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?»
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25