bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 5
2 Kings 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 6 →
1
Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў вялікі чалавек у гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён ваяр мужны, але быў ён пракажоны.
2
Аднойчы ў час нападу войска Сірыйцаў узялі ў палон з зямлі Ізраіля малую дзяўчынку, і яна паслугавала жонцы Наамана.
3
І сказала яна гаспадыні сваёй: «О, каб гаспадар мой пайшоў да прарока, які ёсьць у Самарыі! Ён вылечыў бы яго ад праказы, якою хварэе!»
4
І Нааман пайшоў да гаспадара свайго і расказаў яму, кажучы: «Вось так і так сказала дзяўчынка з зямлі Ізраіля».
5
І валадар Сірыі сказаў яму: «Ідзі, а я пашлю ліст да валадара Ізраіля». І ён пайшоў, і ўзяў з сабой дзесяць талентаў срэбра, і шэсьць тысячаў сыкляў золата, і дзесяць зьменаў адзеньня.
6
І прынёс ён валадару Ізраіля ліст такога зьместу: «Калі атрымаеш ліст гэты, ведай, што я пасылаю да цябе слугу майго, Наамана, каб ты вылечыў яго ад праказы ягонай».
7
Калі валадар Ізраіля прачытаў гэты ліст, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я вылячыў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
8
І даведаўся Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, і паслаў яму паведаміць: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай прыходзіць ён да мяне, і няхай даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі».
9
І прыйшоў Нааман з коньмі і калясьніцаю, і затрымаўся каля дзьвярэй дому Элісэя.
10
А Элісэй паслаў да яго пасланца сказаць: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане, і цела тваё станецца здаровым, і будзеш ты ачышчаны ад праказы».
11
І ўзлаваўся Нааман, і адыйшоў, кажучы: «Я думаў, што ён выйдзе да мяне, і стане, і будзе клікаць імя ГОСПАДА, Бога свайго, і што дакранецца рукой сваёй месца праказы, і аздаровіць мяне.
12
Ці ня лепшыя Абана і Фарпар, рэкі Дамаску, за ўсе рэкі Ізраіля? Ці ж ня мог я памыцца ў іх і быць аздароўленым?» І, узлаваны, павярнуўся і пайшоў.
13
І прыступіліся да яго слугі ягоныя, і казалі яму: «Бацька мой, калі б незвычайныя рэчы сказаў табе прарок, ты, напэўна, зрабіў бы; тым больш, калі ён сказаў табе: “Памыйся і будзеш ачышчаны”».
14
І адыйшоў Нааман, і сем разоў занурыўся ў Ярдане паводле слова чалавека Божага. І аднавілася цела ягонае, як цела малога дзіцяці, і быў ён ачышчаны.
15
І вярнуўся ён да чалавека Божага з усёй дружынай сваёй, і стаў перад ім, і сказаў: «Вось, пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраілі! І цяпер, прашу, прымі дар удзячнасьці ад слугі твайго».
16
І адказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА, перад Якім стаю, не вазьму». А той моцна прасіў яго ўзяць, але ён не згадзіўся.
17
І сказаў Нааман: «Калі не, то няхай слузе твайму дадуць зямлі, колькі пара мулаў зьнесьці зможа, бо слуга твой ўжо ня будзе складаць ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры крывавыя іншым багам, але толькі ГОСПАДУ!
18
Адно толькі няхай прабачыць ГОСПАД слузе твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у сьвятыню Рымона, каб пакланіцца там, абапіраецца ён на плячо маё, і тады я мушу пакланіцца ў сьвятыні Рымона. Калі я буду пакланяцца ў тым мейсцы, няхай даруе ГОСПАД слузе твайму гэта».
19
Элісэй сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». І ён ад’ехаў ад яго кавалак дарогі.
20
А Гехазі, слуга чалавека Божага, сказаў сабе: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана Сірыйца, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс. На жыцьцё ГОСПАДА, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».
21
І пабег Гехазі за Нааманам. І ўбачыў Нааман, што нехта бяжыць за ім, і зыйшоў з воза на спатканьне яго, і сказаў: «Ці ўсё добра?»
22
Ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыйшлі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзеньні на замену”».
23
І сказаў яму Нааман: «Лепш вазьмі два таленты». І ўпрошваў яго, і завязаў два таленты срэбра, і два адзеньні на замену, і даў слугам сваім, і яны панесьлі іх перад ім.
24
І прыйшоў ён на ўзгорак, і забраў рэчы гэтыя з рук іхніх, і палажыў у доме, а людзей тых адпусьціў, і яны пайшлі.
25
І ён пайшоў, і зьявіўся перад гаспадаром сваім. І спытаўся яго Элісэй: «Адкуль ты прыйшоў, Гехазі?» Ён адказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды».
26
А ён сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі на спатканьне табе зыйшоў чалавек той з калясьніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра і адзеньне, або аліўкавыя дрэвы, вінаграднікі, статак і жывёлу, нявольнікаў і нявольніцаў?
27
Няхай праказа Наамана прыстане да цябе і да насеньня твайго назаўсёды». І выйшаў Гехазі ад яго белы, як сьнег, ад праказы.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25