bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 19
2 Kings 19
Belarusian Bokun
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 20 →
1
Калі пачуў гэта валадар Эзэкія, разьдзёр шаты свае, адзеўся ў зрэбніцу і пайшоў у Дом ГОСПАДА.
2
І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палацу, і Шэўну, пісара, і старэйшых сьвятароў, адзетых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса.
3
І сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і кары, і ганьбы! Бо дайшлі дзеці да народзінаў сваіх, а няма сілы іх нарадзіць!
4
Можа пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьняважыць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык памаліся за пазасталых, якія яшчэ жывуць”».
5
І прыйшлі слугі валадара Эзэкіі да Ісаі.
6
І сказаў ім Ісая: «Гэта скажыце гаспадару вашаму: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне!
7
Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго ў зямлі ягонай”».
8
І вярнуўся Рабсак, і знайшоў валадара Асірыі, які здабываў Лібну, бо ўжо чуў, што ён адыйшоў з-пад Ляхішу.
9
І калі валадар пачуў пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», ён вярнуўся і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, валадара Юды, кажучы:
10
«Гэта скажыце Эзэкіі, валадару Юды: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, і не кажы: "Не аддасьць Ён Ерусалім у рукі валадара Асірыі".
11
Бо ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, як яны панішчылі іх, а ты мог бы захавацца?
12
Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары?
13
Дзе валадар Хамату і валадар Арпаду, валадары Сэфарваіму, Гэны і Іввы?”»
14
І атрымаў Эзэкія ліст з рук весьнікаў, і прачытаў яго, і пайшоў у Дом ГОСПАДА, і разьвярнуў яго перад ГОСПАДАМ.
15
І маліўся ён перад ГОСПАДАМ, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Толькі Ты — Бог усіх валадарстваў зямлі. Ты стварыў неба і зямлю.
16
Нахіні, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё і пачуй; адкрый вочы Твае, ГОСПАДЗЕ, і пабач! Выслухай усе словы Санхэрыва, які паслаў весьнікаў, каб зьняважыць Бога Жывога.
17
Гэта праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі народы і землі іхнія.
18
У агонь кінулі яны багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але толькі творам рук чалавечых з дрэва і камяня, і таму зьнішчылі іх.
19
А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас ад рукі ягонай, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — адзіны Бог».
20
І паслаў Ісая, сын Амоса, да Эзэкіі сказаць яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я пачуў тое, пра што ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыва, валадара Асірыі”.
21
Гэтае вось слова, якое сказаў ГОСПАД мне пра яго: “Насьміхаецца з цябе, пагарджае табою дзяўчына, дачка Сыёну; за табой ківае галавой дачка Ерусаліму.
22
Каго зьняважаў ты і на Каго блявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой, і ўверх падняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраіля!
23
Праз весьнікаў тваіх ты зьняважаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на высокія горы, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры ягоныя і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры ягоныя.
24
Капаю я студню і п’ю чужыя воды, і стопамі ног маіх высушыў усе рэкі Эгіпецкія".
25
Ці ня чуў ты, што даўно Я зрабіў гэта? Я даўно гэта прызначыў, а цяпер зьдзяйсьняю, і будуць яны зьнішчаны, стануць руінамі гарады ўмацаваныя.
26
А тыя, што жывуць у іх, зрабіліся зьняможанымі, стрывожанымі і зьбянтэжанымі, і сталіся як сена ў полі, як зеляніна маладая, як трава на даху, спаленая перш, чым сасьпела.
27
Ці сядзіш ты, ці выходзіш, ці ўваходзіш — Я ведаю ўсё.
28
За тое, што ты злуешся на Мяне і, што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае кальцо, і зацугляю цябе, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
29
А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еш тое, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэйці год сейце і зьбірайце, і закладайце вінаграднікі, і спажывайце плады іхнія.
30
І што застанецца з дому Юды, пусьціць корань углыб, і дасьць плод угару.
31
Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Зайздросная любоў ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта!
32
Дзеля таго вось што кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, ані выпусьціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыта, і не насыпе кругом яго валу.
33
Шляхам, якім ён прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты ня ўвойдзе, — кажа ГОСПАД.
34
Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля слугі Свайго, Давіда”».
35
І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА, і пабіў у табары Асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысячаў чалавек. Калі раніцаю яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя.
36
Тады Санхэрыў, валадар Асірыі, сабраўся, і адступіў, і пайшоў, і затрымаўся ў Нініве.
37
І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. А замест яго стаў валадарыць сын ягоны Эсар-Хадон.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25