bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 7
2 Kings 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 8 →
1
І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Вось, што кажа ГОСПАД: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна сэя найчысьцейшае мукі будзе за адзін сыкль, дзьве сэі ячменю таксама за адзін сыкль у браме Самарыі”».
2
У адказ на гэта зброяносец, на плячо якога абапіраўся валадар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ніколі ня можа стацца тое, што ты гаворыш». Элісэй адказаў: «Ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!»
3
І былі чацьвёра пракажоных каля ўваходу ў браму. І сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы сьмерці?
4
Калі захочам пайсьці ў горад, з голаду памром; калі застанемся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у табар Сірыйцаў. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць, а калі захочуць забіць, то памром».
5
І падняліся яны ўвечары, і пайшлі да табару Сірыйцаў. А калі дайшлі да табару Сірыйскага, нікога там не знайшлі.
6
Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясьніцаў, коней і вялікага войска, так што казалі яны адзін другому: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хэтытаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі на нас».
7
І ўскочылі яны, і ўцяклі ў поцемках, і пакінулі намёты свае, коней, аслоў, увесь табар, як быў, і ўцяклі, ратуючы жыцьцё сваё.
8
І прыйшлі тыя пракажоныя да краю табару, і ўвайшлі ў адзін намёт, і наеліся, і напіліся, і набралі там срэбра і золата, і адзеньня, і пайшлі, і схавалі. І зноў вярнуліся ў другі намёт, і адтуль усё павыносілі, і схавалі.
9
І сказалі яны адзін аднаму: «Дрэнна мы робім. Дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да раніцы, спаткае нас кара. Хадземце, пойдзем у палац валадара».
10
І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і расказалі ім: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней і асьліцаў прывязаных, і намёты, як былі».
11
І вартаўнікі, пераклікаючыся, перадалі гэтую вестку ў палац валадарскі.
12
І устаў валадар ноччу, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, дык выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”».
13
І адзін са слугаў ягоных сказаў: «Возьмем пяць коней, якія засталіся ў горадзе, бо толькі яны засталіся з усяго мноства Ізраіля, якое гіне з голаду, і пойдзем, і пабачым».
14
І прывялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх за войскам Сірыйскім, загадваючы: «Ідзіце і паглядзіце!»
15
І пайшлі яны за імі аж да Ярдану, і вось, уся дарога закідана адзеньнем і рэчамі, якія кідалі Сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта валадару.
16
І выйшаў народ, і рабаваў табар Сірыйцаў. І адна сэя найчысьцейшай мукі каштавала адзін сыкль, а дзьве сэі ячменю — таксама адзін сыкль, паводле слова ГОСПАДА.
17
І валадар загадаў таму зброяносцу, на плячо якога абапіраўся, вартаваць каля брамы. Але натоўп затаптаў яго ў браме, як сказаў чалавек Божы, які гаварыў, калі прыходзіў валадар да яго.
18
Бо калі чалавек Божы сказаў валадару: «Заўтра ў гэтую пару дзьве сэі ячменю будуць каштаваць адзін сыкль, і адна сэя найчысьцейшай мукі — адзін сыкль, у браме Самарыі»,
19
зброяносец адказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ці магло б споўніцца гэтае слова?», а той сказаў: «Ты ўбачыш гэта вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш».
20
І затаптаў яго натоўп у браме на сьмерць.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25