bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Kings 9
2 Kings 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 10 →
1
І прарок Элісэй паклікаў аднаго з сыноў прарокаў, і сказаў яму: «Перапаяшы сьцёгны твае і вазьмі пасудзіну з алеем, і ідзі ў Рамот у Гілеадзе.
2
Калі прыйдзеш туды і ўбачыш Егу, сына Язафата, сына Німшы, увайшоўшы, возьмеш яго спасярод братоў ягоных і ўвядзеш ва ўнутранны пакой.
3
І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву яму, і скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара Ізраіля"”. А пасьля адчыніш дзьверы і ўцячэш адтуль без затрымкі».
4
І пайшоў у Рамот у Гілеадзе той юнак, слуга прарока.
5
І калі ён прыйшоў, акурат сядзелі разам начальнікі войска. І ён сказаў: «Маю табе, князь, сказаць слова». Егу сказаў: «Катораму з усіх нас?» А ён сказаў: «Табе, князь».
6
І ён устаў, і ўвайшоў у пакой, а юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДАВАГА, для Ізраіля.
7
І ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, і адпомсьціш за кроў слугаў Маіх, прарокаў, і за кроў усіх слугаў ГОСПАДА, якія загінулі ад рукі Езабэлі.
8
І загіне ўвесь дом Ахава, і Я вынішчу ў Ахава ўсіх мужчынскага роду, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілі.
9
І зраблю Я з домам Ахава як з домам Ерабаама, сына Навата, і як з домам Баашы, сына Ахіі.
10
А Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээль, і ня будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзьверы, і ўцёк.
11
А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў».
12
Але яны адказалі: «Няпраўда! Раскажы нам!» І ён сказаў ім: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара для Ізраіля"”».
13
І яны зьнялі пасьпешна плашчы свае, і разаслалі каля ног ягоных на прыступках, і затрубілі ў трубу, і закрычалі: «Егу валадарыць!»
14
І Егу, сын Язафата, сына Німшы, паўстаў супраць Ярама. А Ярам і ўвесь Ізраіль у той час баранілі Рамот у Гілеадзе супраць Хазаэля, валадара Сірыі.
15
І вярнуўся Ярам, каб вылячыць у Езрээлі раны, якія прычынілі яму Сірыйцы ў баі супраць Хазаэля, валадара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодныя са мною, няхай ніводзін не выходзіць з гораду, каб занесьці вестку ў Езрээль».
16
І ён сеў на калясьніцу і прыехаў ў Езрээль, бо Ярам ляжаў там, а Ахазія, валадар Юды, прыйшоў адведаць Ярама.
17
Калі вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, закрычаў: «Бачу людзей». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён спытае: “Ці з мірам [едуць]?”»
18
І паехаў коньнік на спатканьне яму, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам [едзеш]?”» Сказаў яму Егу: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». І вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў да іх пасланец, але не вяртаецца».
19
І Ярам паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною».
20
І зноў вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў ён да іх, але не вяртаецца. А едуць яны, быццам едзе Егу, сына Німшы, бо ён шалёна езьдзіць»
21
І Ярам сказаў: «Запрагай калясьніцу!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі на сустрэчу Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.
22
Калі Ярам убачыў Егу, сказаў: «Ці з мірам ты, Егу?» Той адказаў: “Што значыць “з мірам”, калі яшчэ працягваецца распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва ейнае».
23
І павярнуўся Ярам, і кінуўся ўцякаць, і сказаў Ахазіі: «Здрада, Ахазія!»
24
А Егу нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж плячыма ягонымі, і страла прайшла праз сэрца ягонае, і ён схіліўся на калясьніцу сваю.
25
І сказаў Егу Бідкару, возьніку свайму: «Вазьмі і кінь яго на поле Набота з Езрээлю! Бо ўзгадай, я і ты ехалі конна ўдвух за бацькам ягоным, Ахавам, калі ГОСПАД выказаў на іх прысуд:
26
“Учора бачыў Я кроў, кроў Нобота і кроў сыноў ягоных, кажа ГОСПАД. І Я адпомшчу табе на гэтым полі, кажа ГОСПАД”. Дык вазьмі цяпер і кінь яго на гэтае поле паводле слова ГОСПАДА».
27
А Ахазія, валадар Юды, бачачы гэта, уцякаў дарогай на Бет-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «І гэтага таксама забіце!» І паранілі яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.
28
І слугі ягоныя ўсклалі яго на калясьніцу ягоную і прывезлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле разам з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда.
29
У адзінаццатым годзе Ярама, сына Ахава, Ахазія стаў валадаром Юды.
30
І ўвайшоў Егу у Езрээль, а Езабель пачула пра гэта, і падмалявала сабе вейкі, і аздобіла галаву, і выглядала праз акно.
31
І калі Егу ўваходзіў праз браму, крыкнула: «Ці з мірам ты, Зімры, які забіў гаспадара свайго?»
32
Егу узьняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры эўнухі.
33
І ён сказаў ім: «Скіньце яе!» І выкінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія яе тапталі.
34
І ўвайшоў Егу, і еў, і піў, і сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую, і пахавайце яе, бо яна —дачка валадарская».
35
І калі выйшлі, каб пахаваць яе, не знайшлі нічога, толькі чэрап, ногі і далоні.
36
І, вярнуўшыся, расказалі яму пра гэта. І сказаў Егу: «Такое было слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго Ільлю з Тэшбы: “На полі Езрээль сабакі будуць есьці цела Езабэлі.
37
І труп Езабэлі будзе, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”».
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25